03 Августа 2023

Рэспубліканскі праект БРСМ «Моладзь за ўраджай» праходзіць у Віцебскай вобласці

gazeta
  • 864

 Рэспубліканскі праект БРСМ «Моладзь за ўраджай» праходзіць у Віцебскай вобласці. Стартаваў з 15 ліпеня.

Па выніках уборачнай кампаніі БРСМ вызначыць найлепшых у дзвюх намінацыях: «Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады вадзіцель, які перавёз найбольшую колькасць зернебабовых культур». Ушануюць маладых лідараў уборачнай кампаніі адразу на палях. Іх чакаюць дыпломы і падарункі.

– Традыцыйна праект праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Пераможцамі стануць першыя экіпажы-тысячнікі і кіроўцы, – заўважае першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў. – Уборачная тэхніка, на якой працуе моладзь, абазначана спецыяльнымі брэндзіраванымі наклейкамі. Віцебскі абкам БРСМ працягвае рубрыку #Аграрнік у рамках абласнога медыяпраекта «Сэлфі_праца». Удзельнікі медыяпраекта – камбайнеры, вадзіцелі на адвозцы, аператары машыннага даення, аграномы, бухгалтары. Словам, усе, хто забяспечвае харчовую бяспеку рэгіёна.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

 

← Предыдущая

Визит представительниц БСЖ во Дворец Независимости: впечатления и эмоции

Назад к списку
Следующая →

У Міёрах прайшоў мітынг у гонар дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Ягора ТОМКА

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]