03 Марта 2012

Пенсии и помощи

gazeta
  • 487

Указам №35 з 1 студзеня ўстаноўлены даплаты да пенсій. Асобам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў, яны складаюць 75% мінімальнага памеру пенсій па ўзросту, каму 80 і больш — 100%. Такім чынам, у студзені 75-гадовыя атрымалі даплаты ў 107,8 тыс. рублёў, старэйшыя за 80 — 143,7 тысячы.

 

Даплаты да пенсій будуць устанаўлівацца з 1-га чысла месяца, які ідзе за месяцам дасягнення ўзросту 75 ці 80 гадоў і выплочвацца разам з пенсіямі. Акрамя таго, карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлікі працоўных пенсій будуць рабіцца з лютага, мая, жніўня, лістапада, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў па краіне за 4 квартал 2011 года, 1, 2, 3 кварталы 2012 года адпаведна.

З 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ №616 “Аб устанаўленні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян”, якім прадугледжаны:

- дапамога па догляду за дзіцяці-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў 100% бюджэту пражытковага мінімуму на душу насельніцтва (з лютага БПМ — 706880 рублёў);

- дапамога на дзяцей старэй 3-х гадоў — 50%;

- дапамога па догляду за інвалідам 1 групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту — 100%, а пры адначасовым доглядзе за 2 і больш інвалідамі 1 групы або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту — 120%.

Гэтыя выплаты будуць зроблены ў лютым.

 

Упраўленне па працы, занятасці

і сацыяльнай абароне.

 

← Предыдущая

Визит представительниц БСЖ во Дворец Независимости: впечатления и эмоции

Назад к списку
Следующая →

4 марта — День милиции!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]