Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Пётр Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзімір Мяцеліца, Сяргей Станкевіч, Сяргей Шляпаў. Пяць воінаў-інтэрнацыяналістаў з Міёршчыны, якія назаўсёды засталіся маладымі. Пра іх памятаюць. Напярэдадні 35-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана на будынках СШ № 2 імя М. Ізварына і СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі ўрачыста адкрылі мемарыяльныя дошкі ў гонар былых вучняў, пасмяротна ўзнагароджаных ордэнам Чырвонай Зоркі воінаў Сяргея Закрэўскага і Пятра Брынкевіч.
Свае 19 гадоў Сяргей Закрэўскі сустрэў у ваеннай форме на афганскай зямлі. Праз два тыдні – 25 студзеня 1986-га – яго не стала. Вяртаючыся з баявога задання, група трапіла ў засаду. Бой доўжыўся каля гадзіны. Калі загінуў зампаліт роты, малодшы сяржант Закрэўскі ўзяў камандаванне на сябе. У тым баі абарвалася яго жыццё.
Пятру Брынкевічу 19 таксама споўнілася ў Афганістане. 10 сакавіка 1968-га – дзень яго нараджэння, 18 сакавіка 1987-га – дзень гібелі. На вайне міёрскі салдат удзельнічаў у суправаджэнні аўтамабільных калон, якія дастаўлялі ў воінскія часці боепрыпасы і ваенную маёмасць. Аднойчы калона трапіла пад абстрэл варожага гранатамёта. Адна з гранат трапіла ў кабіну машыны, у якой ехаў Пётр.
За кароткімі біяграфічнымі звесткамі, што прыводзілі вядучыя ўрачыстасцяў, –няспраўджаныя мары юнакоў пра будучыню, незагойны боль у сэрцах іх родных і блізкіх, пашана землякоў праз гады.
У Міёрах імёнамі Сяргея Закрэўскага і Пятра Брынкевіча названы вуліцы, ім прысвечаны экспазіцыі ў школьных музеях. Як працяг эстафеты памяці – мемарыяльныя дошкі на сценах іх родных школ.
Урачыстасці сабралі прадстаўнікоў раённай улады, грамадскіх арганізацый, воінаў-інтэрнацыяналістаў, школьнікаў. Сярод удзельнікаў Валерый Баляслававіч Закрэўскі – родны брат загінулага ў Афганістане салдата-міярчаніна.
Захоўваць і шанаваць памяць пра герояў-землякоў, браць з іх прыклад годнасці і мужнасці наказвалі маладому пакаленню старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук, кіраўнік раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Вячаслаў Стома, воін-інтэрнацыяналіст Валерый Мажынскі.
Героі сярод нас. Імі не нараджаюцца. Імі становяцца. Пра іх не забываюць.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.