Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Адзіная прыгажосць, якую я ведаю, – гэта здароўе, сцвярджаў нямецкі пісьменнік 19 стагоддзя Генрых Гейне. Ва ўсе часы былі і будуць тыя, хто клапоціцца пра наша самаадчуванне, часам забываючыся на ўласнае. Таму ў першую чаргу здароўя жадалі медыкам Міёршчыны падчас урачыстасці з нагоды іх прафесійнага свята.
Медыцынскія работнікі суправаджаюць нас на працягу ўсяго жыцця. З іх дапамогай мы з’яўляемся на свет, і наўрад ці знойдзецца чалавек, які б ні разу не звяртаўся за медыцынскімі паслугамі, заўважыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Усім медыкам Міёршчыны падзякаваў за працу, а пажаданні здароўя, дабра і міру дапоўнілі ўзнагароды. Ганаровай граматай адзначыў урача агульнай практыкі Вікторыю Бялько, аб’явіў удзячнасць медсястры аргметадкабінета Міраславе Байковай.
На думку старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыя Драба, медыкі – прадстаўнікі гераічнай прафесіі. Яны нясуць адказнасць за здароўе і жыццё чалавека і нярэдка на працы праводзяць больш часу, чым дома. Разам з тым гэта не толькі прафесіяналы, але і шматгранныя асобы. Дбайныя гаспадары, цудоўныя артысты, актывісты грамадскага жыцця. З такой кагорты загадчык Язненскай амбулаторыі Уладзімір Пашковіч, якога ўзнагародзілі граматай раённага Савета дэпутатаў.
Дзень медыцынскага работніка адзначаюць у цудоўную цёплую пару, калі навокал усё квітнее. Душэўная прыгажосць, сардэчнасць і мудрасць вызначаюць тых, хто выбраў сваім лёсам медыцыну, заўважыла галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая. Падкрэсліла, што нягледзячы на цяжкасці, медыцына развіваецца і ўдасканальваецца. У тым ліку і на Міёршчыне. Сталі паўсядзённасцю малаінвазіўныя аперацыі, сёлета набылі два стаматалагічныя комплексы, развіваецца дыягнастычная база, паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічны стан устаноў аховы здароўя і на сяле, і ў райцэнтры.
– У нас малады калектыў. Сярэдні ўзрост урача – 40 гадоў. Гэта маладосць, вопыт і жаданне ствараць, – адзначыла Алена Фёдараўна. – Нам пад сілу ўсе пастаўленыя задачы: ад паляпшэння медабслугоўвання да развіцця і ўкаранення новых лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў, сучасных інфармацыйных тэхналогій. Аднак ніякі прыбор не заменіць чулых і ўважлівых адносін да пацыента.
Узнагародамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама адзначаны адказнасць і прафесіяналізм урача-афтальмолага Кацярыны Зінькевіч, памочніка ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Ірыны Дзмітрыевай, санітаркі Наталлі Кісель. Граматамі Міёрскай ЦРБ адзначаны ўрач акушэр-гінеколаг Таццяна Ермаловіч, урач агульнай практыкі Ірына Васількова, урач-педыятр Анастасія Сташулёнак, урач-отарыналарынголаг Юлія Іванова, загадчык паліклінікі Святлана Дундар, фельчар хуткай дапамогі Ірына Капцюг, санітарка Наталля Кукуць, медрэгістратар Ірына Голуб, повар Святлана Іванова, загадчык Дворнасельскага ФАПа Святлана Шокель.
За актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ўстановы лідар пярвічкі Святлана Карпеза адзначыла ўрача акушэра-гінеколага Марыю Северыну, намесніка галоўнага бухгалтара Вераніку Лакотка, старшую медсястру-анестэзістку Жанну Яроменак, інжынера-электрыка Юрыя Шамшура, медсястру паліклінічнага аддзялення Алену Януковіч.
Медработнік – прыклад мужнасці і стойкасці ва ўсіх жыццёвых сітуацыях, заўважыла галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогііі Галіна Федуковіч. Калегам жадала берагчы сябе і сваё здароўе, ад якога залежыць здароўе іншых людзей. Разам з пажаданнямі з сабой узнагароды. Ганаровая грамата абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага харчавання – для ўрача-гігіеніста Ірыны Кім. Грамата РЦГЭ – для медыцынскага статыста Галіны Шыдлоўскай.
Для ўсіх медыкаў – музычныя падарункі ад артыстаў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Добрыя песні настройвалі на пазітыў, што таксама з’яўляецца адным з важных складнікаў добрага самаадчування.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.