Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Полчаса с книгой в день продлевают жизнь, у любителей читать высокие IQ и концентрация внимания, к тому же чтение – хорошая зарядка для глаз. Об этом библиотекари Миорской детской библиотеки напомнили своим лучшим читателям во время Библия-батла «лабиринты для эрудита», которым в учреждении завершилась Неделя детской книги, длившаяся с 25 по 31 марта.
Паўгадзіны з кнігай у дзень падаўжаюць жыццё, у аматараў чытаць высокія IQ і канцэнтрацыя ўвагі, да таго ж чытанне – добрая зарадка для вачэй. Пра гэта бібліятэкары Міёрскай дзіцячай бібліятэкі нагадалі сваім найлепшым чытачам падчас біблія-батлу «Лабірынты для эрудыта», якім ва ўстанове завяршыўся Тыдзень дзіцячай кнігі, што доўжыўся з 25 па 31 сакавіка.
Праграма Тыдня дзіцячай кнігі ўключала забаўляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы. З іх графікам бібліятэкары загадзя азнаёмілі гарадскія школы, і жадаючых завітаць аказалася нямала. Да прыкладу, на кніжны хіт-парад «У свет чароўны запрашае кніга» саставам у 30 чалавек прыйшлі юныя адпачывальнікі прышкольнага лагера СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі разам са сваімі выхавацелямі. Іх чакалі рухомыя гульні, заданні на знаходлівасць і логіку. Размяркоўвалі па тэматыцы газеты і часопісы ў чытальнай зале, раскладалі кнігі па жанрах на абанеменце. Паспрабавалі сябе ў ролі бібліятэкараў: дапамагалі чытачам выбраць і аформіць кнігу.
З творчасцю расійскага пісьменніка Дзмітрыя Емеца, які працуе ў жанры дзіцячай фантастыкі і фэнтэзі, бліжэй пазнаёміліся пяцікласнікі з СШ № 2 імя М. Ізварына. Літаратурна-гульнёвы куфэрак «Магія кніг Д. Емеца» ладзілі з нагоды 50-годдзя аўтара.
Другакласнікі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі завіталі на квэст-экскурсію «Таямніцы бібліятэкі». Чым займаецца інфармацыйны цэнтр, як працуе абанемент, як выглядае кнігасховішча, якія незвычайныя кнігі можна знайсці ў чытальнай зале, – пра ўсё даведаліся юныя госці.
На фінальнае мерапрыемства – біблія-батл «Лабірынты для эрудыта» – бібліятэкары самі запрашалі найлепшых чытачоў.
– Пры выбары найлепшых мае значэнне і колькасць прачытаных кніг, і перыядычнасць наведвання бібліятэкі. Аднак галоўны крытэрый – зацікаўленасць кнігай. Калі юны чытач бярэ не толькі творы, якія задаюць на лета ці для пазакласнага чытання, а выбірае літаратуру менавіта для сябе, – заўважае загадчык установы Святлана Пальчэх. – У нас дванаццаць такіх чытачоў. Гэта Дар’я і Андрэй Томкі, Дар’я і Ксенія Лакоткі, Філіп і Алёна Туронкі, Аляксандр Белавус, Ульяна Апанасевіч, Аляксандра Даргель, Ягор Кіслы, Ганна Курчэўская, Елізавета Вішнеўская. Таксама добрыя сябры бібліятэкі – Паліна і Глеб Іванько. Для ўсіх падрыхтавалі падарункі. У гэтым дапамагла раённая арганізацыя ГА «Белая Русь» у рамках акцыі «Белая Русь з клопатам пра дзяцей». Вельмі ўдзячны за падтрымку.
Густы ў найлепшых чытачоў бібліятэкі розныя. Так, васьмікласніца Дар’я Томка любіць дэтэктывы, фантастыку і прыгоды, апошнім часам захапілася творамі Кацярыны Вільмонт.
– Мне гадоў адзінаццаць было, калі бацькі прапанавалі бібліятэку наведаць. Спадабалася тут. Шмат цікавых кніг. Звычайна прыходзім сюды разам з братам-чацвёртакласнікам Андрэем. Калі падрасце трохгадовая сястрычка Арына, яе таксама сюды прывядзём.
Любімыя кнігі шасцікласніка Ягора Кіслага – пра Гары Потэра.
– Яшчэ не ўсе прачытаў, – заўважае ён. – Прыйшоў у бібліятэку са спісам кніг на лета. Разам з імі ўзяў Гары Потэра – і захапіўся. Калі прачытаю, думаю, штосьці яшчэ цікавае знайду.
– А я містыку люблю, яшчэ запомнілася кніга «Дзённікі Нікі», – заўважае шасцікласніца Паліна Іванько. – Ходзім у бібліятэку разам з братам Глебам. Яму таксама тут падабаецца.
Падчас біблія-батлу ўдзельнікаў чакалі заданні на эрудыцыю і кемлівасць. Падбіралі правільныя часткі прыказак, тлумачылі сэнс прымавак, адгадвалі мультфільмы, адказвалі на літаратурныя пытанні. Напрыклад, любімую пару года Аляксандра Пушкіна – восень – назвалі адразу, а вось па псеўданіме Антоша Чэхантэ не пазналі Антона Чэхава. Выклікала складанасць пытанне пра літаратурнага героя, які 28 гадоў правёў на бязлюдным востраве. Будзе нагода пачытаць пра прыгоды Рабінзона Круза.
Розніца ў балах паміж камандамі аказалася невялікай. Перамаглі дружба і любоў да чытання. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі і прыемныя ўражанні. Завяршыла сустрэчу фотасесія ля выставы любімых кніг.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.