Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
"Беларусь-страна мира и согласия". Такую основную тему имел Единый день информирования, который на прошлой неделе охватил трудовые коллективы райцентра. Кроме того обсудили другие важные вопросы - безопасности, профилактики травматизма, охраны собственного имущества.
"Беларусь – краiна мiру i згоды". Такую асноўную тэму меў Адзіны дзень інфармавання, які на мінулым тыдні ахапіў працоўныя калектывы райцэнтра. Акрамя таго абмеркавалі іншыя важныя пытанні – бяспекі, прафілактыкі траўматызму, аховы ўласнай маёмасці.
Беларусь была і застаецца прыхільніцай мірнага суіснавання дзяржаў, заснаванага на згодзе і грамадскім кансэнсусе, заўважыў у размове з працоўным калектывам цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук. Ён нагадаў этапы выбарчай кампаніі і адзначыў, што невыпадкова ў Канцэпцыі ваеннай бяспекі з’явіўся тэрмін «электаральны суверэнітэт». Ён азначае, што ніхто не мае права ўмешвацца ў выбары, якія праходзяць у суверэннай дзяржаве.
Па словах Аляксандра Іванавіча, у электаральны перыяд актывізуюцца апаненты. Іх задача – паказаць і ўзмацніць нават нязначныя праблемы, якія з’яўляюцца ў грамадстве. Аднак у краіне стабільная і спакойная абстаноўка. Разам з тым мы як ніколі адчуваем сур’ёзны знешнепалітычны ціск.
Аляксандр Жук падкрэсліў: нездарма першымі дакументамі, прынятымі на VII Усебеларускім народным сходзе, сталі Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына. Яны вызначаюць нашы адказы на пагрозы, што паступаюць з боку іншых дзяржаў. Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах да іншых, аднак колькасць узбраення краін-суседзяў за апошнія тры гады вырасла ў некалькі разоў. Польшча, напрыклад, выдзяляе на абарону 3,5 % валавога ўнутранага прадукта, і гэта не мяжа. Тым часам нармальным лічыцца лічба каля 1,5 %.
Беларусь не ўцягваецца ў гонку ўзбраенняў, разумеючы, што ў такім выпадку будуць пакутаваць іншыя сферы, перастануць выконвацца дзяржаўныя праграмы. Разам з тым размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі, комплекса «Арэшнік» – меры абароны краіны і яе жыхароў пры неабходнасці.
Мы нават у складаны час не зачынілі свае граніцы. За час дзеяння бязвізу звыш 1,11 мільёна грамадзян наведалі Беларусь. Знаёміліся з краінай, яе традыцыямі, куплялі нашы тавары і рэальна ацэньвалі сітуацыю.
Аляксандр Іванавіч падсумаваў: калі будзем аддаваць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты, то павінны выбіраць не толькі кіраўніка дзяржавы, але і яе далейшае развіццё, суверэнітэт і незалежнасць. Тое, што мы захавалі і памножылі за трыццаць гадоў прэзідэнцтва.
У ліку прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі – падтрыманне міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру, заўважыў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Пуйша ў калектыве банкаўскіх і работнікаў ФСАН. На беларускай зямлі ў духу добрасуседства працуюць, ствараюць сем’і, гадуюць дзяцей прадстаўнікі 156 нацыянальнасцей і 25 канфесій.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба параіў супрацоўнікам мясакамбіната цаніць тое, што маем, стараннай працай памнажаць дабрабыт – уласны і сваёй краіны.
Пра важнасць вакцынацыі нагадала ўрач-педыятр ЦРБ Любоў Ажаль. Здароўе дзіцяці залежыць ад імунітэту, а яго на працягу першых шасці месяцаў забяспечвае маці праз грудное малако, пасля фарміруецца ўласны. Педыятр падкрэсліла, што дзякуючы вакцынацыі свет амаль забыўся на мноства інфекцый. Толькі адна з сотні сем’яў адмаўляецца ад прышчэпак. Між тым многія з іх паражаюць самыя важныя органы арганізма і нават прыводзяць да інваліднасці. Імунітэт – абарона яшчэ і ад анкалагічных захворванняў. У сувязі з ростам колькасці выпадкаў раку шыйкі маткі і малочнай залозы цяпер ад віруса папіломы чалавека будуць вакцынаваць 11-гадовых дзяўчат. У каляндар прышчэпак унесены таксама кампанент ад пнеўмакокавай інфекцыі.
Вакцынавацца ад сезонных хвароб – грыпу і каронавіруса – заклікала ўрач-гігіеніст РЦГЭ Ірына Кім. Акрамя гэтага падтрымліваць імунітэт асабістай гігіенай, правільным харчаваннем, захаваннем рэжыму працы і адпачынку.
Сёлета на Міёршчыне здарылася 24 пажары, смерці на іх не дапушчана. Летась было 21 і чатыры гібелі. Гэтую інфармацыю агучыў інспектар РАНС Эдуард Лабецкі. Па вобласці загаранняў таксама паболела – 879 супраць 862, загінулі 78 чалавек (з іх 11 непаўналетніх), летась – 84.
Асноўныя прычыны пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні, парушэнне правіл карыстання электрасеткамі і электраабсталяваннем. Ахвяр было б менш, калі б у кожным доме былі спраўная печ, пажарны апавяшчальнік. Выратавальнік нагадаў правілы іх усталявання: на столі, а не на шафе, а калі яна нацяжная – то на сцяне побач. У іншым выпадку ён хутка псуецца і не так аператыўна рэагуе на чадны газ. Выпадкі выратавання дзякуючы апавяшчальніку былі і ў нашым раёне.
Інспектар РАНС заклікаў набываць гірлянды толькі завадской вытворчасці і не выходзіць на лёд таўшчынёй менш за сем сантыметраў, не забывацца пры гэтым апранаць выратавальную камізэльку.
Пра маёмасную бяспеку расказала інспектар КСН Святлана Хаданёнак. Нікому не расказваць свае асабістыя дадзеныя, не пераходзіць па спасылках у сацыяльных сетках. Калі такое прапануюць ад імя банкаўскіх работнікаў або праваахоўных органаў – адразу спыняць размову. Быць асцярожнымі, выконваючы любую работу. Сёлета ў раёне атрымалі траўмы пяць чалавек, з іх адзін пасля памёр у бальніцы.
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.