15 Июля 2022

Найлепшы грамадскі інспектар

gazeta
  • 520
У «ЛДД-342» працуе крыху больш за 20 чалавек. Спецыфіка дарожнай дзейнасці звязана з небяспечнай вытворчасцю. Аднак ніводнага няшчаснага выпадку не здаралася тут на працягу шматлікіх гадоў. Залогам такога выніку начальнік прадпрыемства Уладзімір ШЫДЛОЎСКІ лічыць якасную работу грамадскага інспектара Валерыя СТЭФАНОВІЧА. Не дарэмна перамог у абласным аглядзе-конкурсе на найлепшую арганізацыю кантролю па ахове працы па выніках мінулага года. Праводзіць яго Віцебскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. Дыплом лідару ўручыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана ПАДЗЯВА (на фота).

Амаль што з дня заснавання «ЛДД-342» Валерый Стэфановіч працуе вадзіцелем і застаецца верным прадпрыемству ўжо на працягу 21 года. На магутным «МАЗе» транспартуе неабходныя будаўнічыя матэрыялы для рамонту дарог, асенне-зімовай парой дадаецца клопат ратаваць іх ад слізготы. У якасці грамадскага інспектара па ахове працы таксама ўсё паспявае. Веды, вопыт і аўтарытэт, якім Валерый карыстаецца ў калектыве, дапамагаюць усачыць і прадбачыць усё, што няхай нават тэарэтычна можа таіць небяспеку на вытворчасці. Якасна вядзе дакументацыю, аператыўна арганізуе выпраўленне выяўленых парушэнняў, каб усе работнікі заставаліся здаровымі. І ў гэтай справе, са слоў кіраўніка прадпрыемства, пастаянна ўдасканальваецца.

Наталія СТАНКЕВІЧ
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА
← Предыдущая

ЕРИП сообщила о плановых ночных техработах

Назад к списку
Следующая →

Зона 100%-га камфорту – Слабада

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]