24 Февраля 2015

Памяти быть достойными

gazeta
  • 591

Памяти быть достойными Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 23 лютага грамадскасць райцэнтра адзначыла мітынгам на плошчы Загінуўшых барацьбітоў.  Cа словамі прывітання да яго ўдзельнікаў звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу В.А. Бялько. Ён выказаў падзяку ўдзельнікам Вялікай Айчыннай, воінам-інтэрнацыяналістам, усім, хто служыў і служыць за вернасць воінскаму абавязку, выказаў упэўненасць, што на баявых традыцыях старэйшых пакаленняў будзе выхоўвацца наша моладзь.

 

Памяти быть достойными Самыя яркія старонкі айчыннай гісторыі барацьбы з захопнікамі нагадаў раённы ваенны камісар С.І. Жабёнак. Сапраўды, такога масавага і гераічнага супраціўлення ворагу, як на Беларусі, гісторыя не ведае. Вось таму вечнай памяці заслугоўваюць ветэраны мінулай вайны. Упоплеч з імі стаяць воіны-афганцы. Землякі ганарацца Героем Савецкага Саюза віца-адміралам Ягорам Томкам. Атрымліваецца, што сапраўны патрыёт не толькі любіць сваю Айчыну, але і ўмее яе абараняць.


У вернасці баявым традыцыям старэйшых пакаленняў ад імя моладзі запэўніў удзельнікаў мітынгу галоўны інжынер ААТ "Пад'ельцы" Юрый Федуковіч.
Да помніка воінам і партызанам, што загінулі пры вызваленні раёна і райцэнтра, мемарыялу "Чорныя цюльпаны" ўскладзены гірлянды, вянкі і жывыя кветкі, памяць герояў ушанавана мінутай маўчання.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
 

← Предыдущая

Руководство Миорского района направило поздравление с Днем металлурга

Назад к списку
Следующая →

Забота о больных и здоровых

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]