Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
ООО "Металлопрокатная компания" является градообразующим предприятием. За 2024 год она изготовила и отгрузила клиентам 72 тысячи тонн белой жести на сумму 300 миллионов рублей. Основной потребитель - Российская Федерация, куда отправляют 83 % Миорской продукции. Остальное остается на отечественном рынке. В прошлом году завод поставил пробные партии в Египет и Турцию. Как удается получать конкурентоспособную продукцию, спросили у гендиректора Сергея Исаева.
ТАА «Металапракатная кампанія» з’яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам. За 2024 год яна вырабіла і адгрузіла кліентам 72 тысячы тон белай бляхі на суму 300 мільёнаў рублёў. Асноўны спажывец – Расійская Федэрацыя, куды адпраўляюць 83 % міёрскай прадукцыі. Астатняе застаецца на айчынным рынку. Летась завод паставіў спробныя партыі ў Егіпет і Турцыю. Як удаецца атрымліваць канкурэнтаздольную прадукцыю, спыталі ў гендырэктара Сяргея Ісаева.
Сяргей Пятровіч падкрэслівае, што найбольш запатрабаванай застаецца тонкая бляха таўшчынёй ад 0,13 да 0,18 міліметра. На гэты від прадукцыі даводзіцца 59 % ад агульнага аб’ёма паставак.
Прадпрыемства не зведвае праблем з сыравінай, яе пастаўляе ПАТ «Северсталь». Зацікаўлена ў пашырэнні рынкаў збыту і нарошчванні аб’ёмаў экспарту белай бляхі. А для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці і паляпшэння якасных характарыстык прадукцыі выконвае шэраг мерапрыемстваў і рэалізоўвае праекты. Так, летась у студзені запушчана ў работу вадародная ўстаноўка. У чацвёртым квартале ўстаноўлены і ўжо выкарыстоўваецца электрамаставы кран. Цяпер вядзецца мантаж і пусканаладачныя работы станка лазэрнага тэкстурыравання. У гэтым працэсе задзейнічалі кітайскіх спецыялістаў. Запусціць абсталяванне плануюць ужо ў студзені.
Расце попыт на прадукцыю ў лістах, таму падпісалі кантракт на закупку лініі папярочнай рэзкі. У планах запусціць яе ў чацвёртым квартале.
Да таго ж рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння. Усе матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца на вытворчасці, што раней куплялі на еўрапейскім рынку, замянілі аналагамі, якія прапануюць Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя і Кітайская Народная Рэспубліка.
Вялікую ўвагу прадпрыемства надае зніжэнню сабекошту выпускаемай прадукцыі. З гэтай мэтай працягваецца работа па аптымізацыі вытворчых працэсаў, захаванні рэжыму эканоміі сыравіны, паліва, электраэнергіі і іншых рэсурсаў, зніжэнні вытворчых выдаткаў, скарачэнні тэхналагічных страт і вытворчага браку.
Па выніках 2024 года Металапракатная кампанія мае станоўчы фінансавы вынік, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 9 %. Інвестыцыі ў асноўны капітал дасягнулі 5 мільёнаў рублёў. Рост аб’ёмаў вытворчасці па адносінах да 2023 года склаў 14,8 %.
– Сёлета плануем вырабіць і адгрузіць спажыўцам не менш за 85 тысяч тон белай бляхі, забяспечыць рэнтабельнасць продажу не менш за 5 % і рост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі не менш чым на 15 %. Неабходны рост вытворчасці працы, які забяспечыць павысіць узровень сярэднямесячнага заробку не менш чым на 10 % па выніках года, – падзяліўся генеральны дырэктар.
Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.