18 Марта 2011

Падвялі вынікі кааператары

gazeta
  • 365
14 сакавіка прайшоў сход упаўнаважаных раённага спажывецкага таварыства. Справаздачу аб рабоце райпа за 2010 год зрабіла і акрэсліла задачы на сёлета старшыня праўлення Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч.
Са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі выступіла яе старшыня Зінаіда Дзмітрыеўна Шамінка.

У абмеркаванні дакладаў прымалі ўдзел вядучы эканаміст ПУП “Міёрскі
прадгандаль” Аксана Алегаўна Федуковіч, начальнік аддзела грамадскага харчавання Вера Іванаўна Жалняровіч, прадавец магазіна аграгарадка Ідолта Жанна Іванаўна Баршчэўская, эканаміст ПУП “Міёрскі прамгандаль” Святлана Сяргееўна Жук, эканаміст аддзела нарыхтовак Таццяна Арсаноф’еўна Пятрова.
У сходзе прымаў удзел старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў. Ён адзначыў, што цяпер гандлёвыя ўстановы павінны быць больш насычаны таварамі, каб насельніцтву не даводзілася ехаць у пошуках іх у іншыя гарады. Зніжэнне гандлёвых нацэнак дазволіла жыхарам раёна запасціся неабходнымі прадуктамі. Завозіць для продажу патрэбна менавіта такія тавары, якія карыстаюцца попытам.

Прааналізаваў вынікі дзейнасці кааператараў першы намеснік старшыні праўлення аблспажыўсаюза Віктар Аляксандравіч Шуляк. Ён адзначыў, што Міёрскае райпа па выніках 2010 года спрацавала рэнтабельна. Ёсць паляпшэнні ў дынаміцы валавога даходу, узрос агульны аб’ём абароту. Ён падкрэсліў, што зніжэнне гандлёвых надбавак—правільны крок для прыцягнення насельніцтва ў гандлёвыя прадпрыемствы.

Сярод іншых раёнаў вобласці наша райпа знаходзіцца на нядрэннай пазіцыі, па выніках 2010 года яно заняло сёмае месца.
Аднак неабходна актывізаваць нарыхтоўчую дзейнасць. Можна было атрымаць дадатковыя грашовыя сродкі ад рэалізацыі бульбы за межамі раёна, напрыклад, у Расіі.

Адмоўна тое, што менее жывёлы ў насельніцтва, як і саміх вяскоўцаў. Таму больш актыўна трэба займацца дагаворамі кантрактацыі. Рэальна дапамагчы вяскоўцу набыць парасяці, маладняк БРЖ, каб потым ён змог рэалізаваць вырашчаную жывёлу. Лепш неабходна забяспечваць жыхароў раёна насенным матэрыялам, саджанцамі з умовай, што прадукцыя восенню паступіць у сістэму спажыўкааперацыі. Патрэбна напрамую працаваць з фермерамі.

Аб зацвярджэнні балансу на 1 студзеня 2011 года і размеркаванні прыбытку райпа за 2010-ы інфармавала галоўны бухгалтар Наталля Фёдараўна Гулько. Унесены змяненні ў састаў членаў праўлення райпа, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

← Предыдущая

Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет

Назад к списку
Следующая →

Уручаны падзякі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]