Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
З трэцяга кастрычніка ў краіне праводзіцца асенні этап аральнай імунізацыі дзікіх драпежных жывёл супраць шаленства.
Па тэрыторыі ўсёй Віцебскай вобласці, за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў, з самалётаў раскідваюць прынады з вакцынай. Лётаюць на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 км/г. На квадратны кіламетр трапляе 25 пачак.
Прынады ўяўляюць сабой шэры або цёмна-карычневы брыкет масай да 30 грамаў. У яго аснове кармы, ядомыя для драпежнікаў, са спецыфічным пахам. У прынаду заключана капсула з вакцынай. Забаронена браць брыкеты рукамі, каб скормліваць хатняй жывёле. Нельга дапускаць, каб да іх датыкаліся дзеці.
Пазбягайце зон, якія апрацоўвае самалёт, каб не траўмавацца прынадамі. Калі вакцына трапіла на адкрытыя ўчасткі цела, слізістыя абалонкі вачэй, роту і носу, прамыйце іх вадой і апрацуйце растворам соды. Звярніцеся да ўрача.
Фота для ілюстрацыі.
Ю. КОРСАК, выконваючы
абавязкі галоўнага
ветэрынарнага ўрача раёна.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.