Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В школах обновлены учебные программы для 1-го и 5-го классов
Актуально: Извещения на уплату имущественных налогов за 2025 год направлены в личный кабинет плательщика
АПК: В Беларуси намолотили 7,6 миллиона тонн зерна
Происшествия: Трагедия из-за дольки апельсина: судебные эксперты напоминают правила первой помощи, которые могут спасти жизнь
Происшествия: ️Мошенники в Беларуси начали создавать поддельные точки Wi-Fi. Как это работает
Создание условий для качественного развития потенциала человека и обеспечения достойной жизни населения, – один из приоритетов государственной политики Республики Беларусь. По итогам реализации мероприятий госпрограммы "Социальная защита" на 2021-2025 годы, за девять месяцев в этом году выполнены все целевые показатели. Об этом сообщила на заседании президиума районного Совета депутатов директор ТЦСОН Елена Шаменок.
Стварэнне ўмоў для якаснага развіцця патэнцыялу чалавека і забеспячэння годнага жыцця насельніцтва, – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Па выніках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржпраграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады, за дзевяць месяцаў сёлета выкананы ўсе мэтавыя паказчыкі. Пра гэта паведаміла на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў дырэктар ТЦСАН Алена Шамёнак.
Па стане на 1 кастрычніка, згодна з банкам дадзеных, на ўліку ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаяла 6 265 чалавек, заўважыла дырэктар Алена Шамёнак. Наблізіць адпаведныя паслугі да месца пражывання людзей і атрымаць эканамічны эфект за кошт эканоміі транспартных сродкаў дазволіла функцыянаванне пяці аддзяленняў і сацыяльнага пункта ў аграгарадку Язна. Акрамя таго, дзейнічаюць адзінаццаць сацыяльных прыёмных.
Пажылыя людзі і інваліды атрымліваюць паслугі як дома, так і ў форме паўстацыянарнага і стацыянарнага абслугоўвання. Надомным ахоплены 594 чалавекі. Паслугі сядзелкі і дзённага нагляду аказваюць 32-м. У замяшчальных сем’ях пражываюць чатыры інваліды, персанальным асістэнтам забяспечаны дзесяць. 104 інваліды I-й групы і пажылыя людзі, якія перасягнулі 80-гадовы рубеж, маюць пастаянны старонні догляд.
Пры неабходнасці пажылым людзям аказваюць платныя паслугі, рашэннем райвыканкама іх пералік актуалізаваны і дапоўнены ўстаноўкай перадтопачнага ліста. Да таго ж у Міёрах працуе сацыяльная цырульня, а ў Дзісне наладжаны мыццё і рамонт бялізны.
Алена Венядзіктаўна заўважыла, што патрэбу ў стасунках і занятасці задавольвае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Штогод колькасць наведвальнікаў расце. Яны павышаюць свае веды ў фінансавай граматнасці і кібербяспецы, падаўжэнні актыўнага даўгалецця, прафілактыцы кагнітыўных парушэнняў, фарміраванні мастацка- эстэтычнай культуры і інш. На рахунку наведвальнікаў аддзялення перамога танцавальнага калектыву «Нясумны ўзрост» у конкурсе творчых калектываў «Не старэюць душой ветэраны». Рэалізуецца праект «Бадравіта», які фінансуецца ў рамках ініцыятыў, што праводзіць Віцебская арганізацыя Чырвонага Крыжа.
Паслугі ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання аказвае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, разлічанае на 35 койка-месцаў. Умовы пражывання набліжаны да хатніх, што спрыяе падаўжэнню працягласці жыцця, паляпшэнню самаадчування і настрою.
Дапамагае аднавіць ці кампенсаваць парушаныя ці страчаныя ў выніку захворвання здольнасці да самаабслугоўвання, падрыхтавацца да самастойнага жыцця аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. На 1 кастрычніка яго наведвалі 54 чалавекі.
Умовы для арганізацыі работы з інвалідамі паляпшаюцца. Працягваецца рамонт аддзялення, сёлета з мясцовага бюджэту выдзелілі 100 тысяч рублёў.
Каб забяспечыць патрэбы інвалідаў у сацыяльных паслугах, працуюць дзве працоўныя майстэрні, пяць гурткоў і восем клубаў. Да 14 чалавек яны прыязджаюць дадому. Для чатырох вяскоўцаў дзейнічае выязны клуб «Умелец».
Рэалізуюцца ў аддзяленні і сацыяльныя праекты – «Дабро на парозе», «Роўны дапамагае роўнаму», дзе працуе брыгада ўзаемадапамогі «Талака».
Наладжана ўзаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі інвалідаў, арганізацыямі і ўстановамі раёна. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ўдзельнічаюць у культурна-масавых мерапрыемствах, займаюцца спортам, вырабляюць сувеніры, сёлета двое прайшлі адаптацыю да працоўнай дзейнасці.
Пад пільнай увагай бяспека пажылых і інвалідаў. У рамках акцыі «Белая Русь – ветэранам» набылі 50 пажарных апавяшчальнікаў. Тым, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аказваюць фінансавую дапамогу. Сёлета для 95 чалавек выдзелілі звыш 18 тысяч рублёў. За 49 тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі звярнуліся 40 грамадзян. У тым ліку 15 чалавек атрымалі крэслы-каляскі.
Для бесперашкоднага доступу інвалідаў працягваецца абсталяванне аб’ектаў, заўважыла Алена Шамёнак. Сёлета іх чатыры, аднак актуальнае пытанне па будынках дзяржустаноў, у сферы гандлю, бытавога абслугоўвання.
За клопат пра пажылых і інвалідаў падзякаваў усім старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Пакрэсліў, што яны не застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі. Важна і тое, што адаптаваны ў соцыуме – кантактуюць з людзьмі, удзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна, адчуваюць сябе патрэбнымі.
Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.