Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Акцябраты — не толькі школьнікі ва ўзросце 7-10 гадоў, але і маленькія грамадзяне нашай краіны. У іх ёсць свая праграма, правілы, якія павінны добра засвоіць і навучыцца выконваць. А дапамагаць ім будуць старэйшыя сябры — піянеры і, вядома ж, настаўнікі.
У Язненскай СШ своеасаблівы акцябрацкі сімвал — зорачкі. Яны заззялі на грудзях у 10 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца ў другім класе. Гэты дзень стаў для іх сапраўдным святам. Яны ўпершыню прысутнічалі на такім мерапрыемстве, далі абяцанне быць вернымі нашчадкамі піянерскіх традыцый, старанна вучыцца, не пакідаць сяброў у цяжкія хвіліны, дапамагаць усім, хто мае ў тым патрэбу, быць ветлівымі, працалюбівымі, справядлівымі, сябраваць са спортам, з кнігай, любіць Радзіму.
Да акцябрат са словамі віншавання звярнуліся важатыя — піянеры атрада “Класная кампанія” 6-га класа, педагог-арганізатар Алена Паўлаўна Чэпікава. Будучыя піянеры атрада “Усмешка” з 5-га класа прачыталі вершы аб акцябратах. Былі арганізаваны гульні. На памяць зрабілі фотаздымак.
Атрад “Класная кампанія”
6 класа.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.