24 Февраля 2024

На избирательном участке № 2 в Миорах за четыре дня досрочного голосования сделало свой выбор 33 % избирателей

gazeta
  • 970

 На ўчастку № 2 у Міёрах ва ўсе дні датэрміновага галасавання шматлюдна. Звычайна гадзіны пік – з 12.00 да 14.00, калі ўсе ідуць на абед ці вяртаюцца на працоўнае месца, і з 17.00 да 18.00 – у канцы рабочага дня. Сёння людзі наведваюцца з самага адкрыцця.


Па словах старшыні камісіі Уладзіміра Кляўцова, за першыя чатыры дні яўка выбаршчыкаў склала 33 %. На 14.00 сёння ўжо прагаласаваў 101 чалавек. Прыходзілі сем’ямі, хтосьці нават з немаўлятамі.


У чым асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі?

– Яўка вельмі добрая, людзі свядомыя. Наведваюцца нават пажылыя людзі, якія пры абходзе, калі мы ўручалі запрашэнні на выбары, прасілі членаў камісіі прыехаць 25 лютага на дом. Сярод іх мужчыны і жанчыны пачынаючы з 1930 года нараджэння. Кажуць, што вырашылі не чакаць асноўнага дня галасавання. Актыўна ідзе на выбары і моладзь. Усе імкнуцца выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, – адказвае Уладзімір Мікалаевіч.


 Свой выбар ён таксама ўжо зрабіў – на карысць стабільнасці і будучыні нашай краіны. Заўважае, што ўсе кандыдаты дастойныя і шмат зрабілі для Міёршчыны.

На ўчастку ветліва і добразычліва прымаюць наведвальнікаў члены камісіі. Усе прыходзяць у бадзёрым настроі. Заўтра тут разгорнецца сапраўднае свята. На працягу ўсяго дня будзе працаваць буфет ад УП «Міёрскі мясакамбінат» з дэгустацыяй уласнай прадукцыі. У 11.30 прадставяць канцэртную праграму «Наш выбар – Беларусь!» члены аўтаклуба Цэнтра культуры і народнай творчасці.


 Міярчанін Франц Найдзёнак аддае свой голас датэрмінова, бо заўтра едзе на аперацыю:

– Для мяне ўдзел у выбарах на першым месцы. Мы за дастойных кандыдатаў, бо хочам і далей жыць добра. А гэта ж менавіта ад нашага выбару залежыць. Дэпутатам жадаю плённай работы, каб у беларускага народа ўсё добра складвалася.

Зазірнулі на выбарчы ўчастак Аляксей і Юлія Лашыны з дачкой Машай, бо заўтра едуць па сваіх справах. Галасаваць важна ўсім – заўважаюць ва ўнісон.

 

Алена ВАРОНІНА.

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"

Назад к списку
Следующая →

Как проходит единый день голосования на селе. Корреспонденты посетили участок в Чепуках

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]