26 Мая 2025

На Миорщине сегодня прошло первое ЦЭ

gazeta
  • 942

Сёння ў Беларусі стартавалі цэнтралізаваныя экзамены і тэсціраванне ў адзіныя тэрміны. На Міёршчыне ЦЭ па прадмеце па выбары на базе СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі здавалі 72 чалавекі, у тым ліку адзін – экстэрнам.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Уладзіслаў Кашкур расказаў, што найбольшая колькасць выпускнікоў выбрала матэматыку – 29 чалавек. Яшчэ 17 здавалі біялогію. Астатнім дысцыплінам – грамадазнаўству, англійскай мове, гісторыі Беларусі, хіміі і фізіцы – аддалі перавагу ад чатырох да сямі вучняў. 

Цэнтралізаваныя экзамены праходзяць у краіне трэці год, таму працэс наладжаны.

– Настрой выдатны. Хлопцы і дзяўчаты ішлі на экзамены з лёгкім хваляваннем, але абстаноўка была спрыяльная. Усё прайшло на выдатна, – заўважыў Уладзіслаў Часлававіч.

n Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Визит представительниц БСЖ во Дворец Независимости: впечатления и эмоции

Назад к списку
Следующая →

29 мая будет работать общественная приемная профсоюзов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]