26 Февраля 2024

23 февраля "Школой будущего солдата" отметили в Миорской СШ № 3

gazeta
  • 964

Конкурсной программой "Школа будущего солдата" отметили в СШ № 3 имени Героя Советского Союза Я. Томки День защитников Отечества. Команды старшеклассников соревновались в ловкости, выдержке, творчестве.

 Конкурснай праграмай «Школа будучага салдата» адзначылі ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі Дзень абаронцаў Айчыны. Каманды старшакласнікаў спаборнічалі ў спрыце, вытрымцы, творчасці.

«Аддзяленне! За мной страявым крокам марш!» -- аддавалі загад камандзіры і каманда дружна крочыла за імі, дэманструючы зладжанасць рухаў. Агляд строю – першы іспыт. Усяго іх восем. За кожны налічваюцца балы, па колькасці якіх вызначаць пераможцаў.

 Стаць найлепшымі імкнуліся каманды 11 «А», 11 «Б», 10 класа і зборная «Юныя выратавальнікі-пажарныя». Удзельнікі падцягваліся на турніках, кідалі гранаты, чысцілі бульбу на хуткасць, практыкаваліся ў аказанні першай медыцынскай дапамогі. Навыкі зборкі і разборкі аўтамата адпрацаваны не толькі ў хлопцаў. Хутка справілася з заданнем Ксенія Высоцкая з каманды «Юныя выратавальнікі-пажарныя». Яны ж перамаглі ўсіх ў конкурсе па перацягванні каната.

Фінальны іспыт – творчы. Спявалі патрыятычныя песні. У выкананні 11 «Б» гучала «Кацюша», хлопцы з 11 «А» выбралі «Смуглянку». З сольнымі нумарамі выступілі камандзір каманды 10 класа Арцём Карандзей і ўдзельніца з «Юных выратавальнікаў-пажарных» Валерыя Паўлоўская.

 -- Канкурсанты прадэманствалі найлепшыя якасці абаронцаў Айчыны. Гэта вытрымка, стойкасць, уменне падтрымаць адзін аднаго і здольнасць прыняць крэатыўнае рашэнне. Гэтыя якасці важныя і ў паўсядзённым жыцці, -- заўважыла дырэктар установы Наталля Будзько.

У складзе журы былы вучань школы Мікалай Сямашка – намеснік начальніка бронетанкавай службы 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, што дыслацыруецца ў Гродна.  

 -- Служу пяць гадоў. Ахоўваем краіну на заходнім рубяжы, -- гаворыць Мікалай Алегавіч. – Спаборніцтва пакінула добрыя ўражанні. Прыемна, што ў школе столькі ўвагі надаюць патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Па выніках усіх іспытаў тройка лідараў выглядае так: першыя -- «Юныя выратавальнікі-пажарныя». Наперад выйшлі са значным адрывам у балах. Другое месца падзялілі каманды 11 «А» і 10 класаў. На адзін бал адсталі ад іх хлопцы з 11 «Б» і занялі трэцюю пазіцыю. Усе каманды атрымалі граматы і салодкія падарункі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"

Назад к списку
Следующая →

2 марта на площади Ленина в Миорах развернется Масленица

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]