15 Апреля 2025

С 10 апреля по 8 июня действует запрет на ловлю всех видов рыб в угодьях Витебской области

gazeta
  • 774

Згодна з Правіламі аматарскага рыбалоўства, з 10 красавіка па 8 чэрвеня забаронена лоўля ўсіх відаў рыбы ва ўгоддзях Віцебскай вобласці, за выключэннем некалькіх выпадкаў, калі вудзіць адной вудай з адным кручком ці спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзіночным ці двайным, ці трайным кручком у светлы час сутак з берагу без заходу ў ваду або са штучных збудаванняў. Аднак не дазволена аматарская лоўля рыбы з чыгуначных і іншых мостаў, плацін, ля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у адносінах да якіх усталяваны абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць, і на адлегласці бліжэй за 50 метраў у абодва бакі ад іх межаў. Таксама ў гэты перыяд ажыццяўляецца прамысловы вылаў вугра без захавання прамысловай меры ў месцах і на ўмовах, якія штогод вызначае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Вадзім ЖУРАЎСКІ, намеснік начальніка Браслаўскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Размер пособия по уходу за ребенком до 3 лет привяжут к реальным доходам получателя. Лукашенко идею поддержал

Назад к списку
Следующая →

Шоколадная история мастерицы из Дворного Села Кристины Сковородко только начинается

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]