Галоўная > Пытайцеся—адказваем > Разблакіруем, установім

Разблакіруем, установім


25-02-2012, 16:04. размясціў: gazeta

Двойчы з пачатку года праводзіў “прамыя лініі” начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Р. Ф. Пухальскі.

—   Найбольш часта да мяне звярталіся тэлефонныя суразмоўцы па пытанні разблакіроўкі апаратаў, — сведчыць Раман Фэліксавіч. — З кожным годам іх колькасць памяншаецца. Летась разблакіравалі каля 300 тэлефонаў, засталіся 603 па стане на 1 студзеня. Мяркуем, што да канца пяцігодкі заблакіраваных тэлефонных апаратаў застанецца не больш 200-250.

Адначасова займаемся ўстаноўкай новых стацыянарных апаратаў. Сёлета гэта адзінкавыя заяўкі, у тым ліку ў Папшулях.

 

Чарга на ўстаноўку новых тэлефонаў ёсць?

— Так, невялікая, звычайна яна не перабольшвае 50-60 заяў. Такі аб’ём забяспечваем за год. Там, дзе неабходна весці земляныя работы, устаноўкай пачнем займацца з вясны, калі ёсць тэхнічныя магчымасці, усё робіцца значна хутчэй.

На звароты рэагуем, як правіла, неадкладна. Напрыклад, убіраем лішнія слупы дні праз тры, невялікі рамонт праводзім яшчэ хутчэй, сур’ёзных праблем не накапліваем.

 

Цяпер тэлефонныя лініі выкарыстоўваюцца і для тэлеперадач. Як з гэтай справай?Разблокируем, установим

— Паслуга “ZALA” ужо прадастаўляецца абанентам у Чэрасах, Чапуках, Пераброддзі, Павяцці, Ідолта, Дзісне, Цвеціне і Язне. Неўзабаве такую магчымасць атрымаюць тэлегледачы ў Папшулях і Завуцці, а потым у Мікалаёве, Сіцькове, затым у нашых планах Шарагі, Дворнае Сяло, Туркова. Больш праблем з Новымі Крукамі і Дрыгучамі, бо неабходны сучасныя шкловалаконныя тэлефонныя лініі.

 

Раённы вузел электрасувязі мае дачыненне да пераходу на лічбавае тэлебачанне?

— Гэта не зусім наша справа, хаця праблемай займаецца наша міністэрства. Насельніцтву неабходна ўлічваць, што трансляцыя тэлевізійных сігналаў у аналагавым фармаце закончыцца 17 чэрвеня 2015 года. Цяпер лічбавым вяшчаннем ахоплена 94,5% тэрыторыі рэспублікі.

У Міёрскім раёне ўжо магчымы прыём сігналаў лічбавага вяшчання ад чатырох перадатчыкаў. На 40-частотным канале ён працуе ва Ушачах, на 43-ім — у Браславе і Шаркаўшчыне, на 61-ым — у Асвеі. Толькі трэба ўлічваць размяшчэнне прыёмніка і рэльеф мясцовасці.

 

У нашым раёне прадугледжваецца ўзвядзенне да 2015 года радыётэлевізійных перадаючых станцый у Басянках і Даўгінаве, на якіх будуць устаноўлены лічбавыя перадатчыкі на 43-ім частотным канале.

Каб атрымліваць пакеты лічбавых телепраграм, неабходна набыць тэлевізійную прыстаўку DVB-T у фармаце сціскання MPEG-4/AVC. Іх вырабляюць ААТ “Віцязь”, “Гарызонт” і іншыя. Калі купляеце новы тэлеапарат, прасачыце, каб такое прыстасаванне ў ім было ўманціравана адразу.

Лічбавая прыстаўка да тэлевізара настройваецца на 40, 43 ці 61 канал, дэцыметровая прыёмная антэна з гарызантальнай палярызацыяй арыентуецца на максімальны сігнал.

 

Калі неабходна больш падрабязная інфармацыя, звяртайцеся ва Ушачы па тэл. 8-02158-2-10-81; у Браслаў — 8-02153-2-26-00; у Асвею — 8-02151-2-57-02; у Віцебск — 8-0212-27-22-53, кароткі нумар даведачна-інфармацыйнай службы 172, сайт http://www.brtpc.by

 

Гутарыў Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 


Вярнуцца назад