Галоўная > Пытайцеся—адказваем > Як запісацца на прыём да ўрача ў Міёрах

Як запісацца на прыём да ўрача ў Міёрах


14-11-2019, 10:30. размясціў: gazeta

 Каб запісацца на прыём да ўрача-спецыяліста, звяртайцеся ў рэгістратуру райпаліклінікі па тэлефоне 5 20 01 ці на электронную пошту www.talon.by. 

Парадак звароту
ў паліклініку

Для атрымання медыцынскай дапамогі пацыенту неабходна звярнуцца ў рэгістратуру раённай паліклінікі па месцы жыхарства (месцы знаходжання)


Работнікі рэгістратуры выбіраюць і дастаўляюць медыцынскую карту амбулаторнага хворага да ўрача-спецыяліста і адказваюць за яе захаванасць.


Медыцынская карта захоўваецца ў рэгістратуры і не выдаецца на рукі.


Запіс і выдача талонаў на пярвічны прыём да ўрача «сёння на заўтра» ідзе на працягу дня.

Папярэдне запісацца на пярвічны прыём можна на працягу рабочага дня. Талоны выдаюць у дзень звароту, але не пазней чым за 30 хвілін да прызначанага часу прыёму. За імі звяртацца ў стол даведак неабавязкова, бо пацыент будзе абазначаны ў электроннай ведамасці ўрача, амбулаторную карту яму з рэгістратуры перададуць загадзя. На паўторны візіт можна запісацца ў кабінеце на прыёме.


Ва ўказаны час неабходна з’явіцца да ўрача (пры выкліку на дом знаходзіцца па адрасе).
Калі пацыент не можа прыйсці на агляд ці абследаванне ў прызначаны дзень, трэба патэлефанаваць у паліклініку па нумары 5 20 01, каб паведаміць пра адмену прыёму і талона.

Неабходныя
дакументы

Медыцынская дапамога аказваецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства пры прадастаўленні дакумента, які пацвярджае асобу, а гэта пашпарт, пасведчанне на права на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца. Пры адсутнасці такога асобам аказваюць толькі экстранную і неадкладную дапамогу па жыццёвых паказаннях. 

Фота для ілюстрацыі.


Вярнуцца назад