Авторизация
 

На рынку працы раёна не хапае трактарыстаў, даярак, іншых работнікаў. Аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін можа паспрыяць у набыцці прафесій.

— Сёння мы можам аказаць садзеянне ў падрыхтоўцы трактарыстаў, вадзіцеляў, зваршчыкаў,—адзначае яго кіраўнік Ігар Міхайлавіч Швец. — Дапаможам атрымаць спецыяльнасць муляра, тынкоўшчыка, абліцоўшчыка, плітачніка. Ёсць магчымасць навучыць чалавека гандляваць, працаваць на камп’ютары, у цырульні. Калі хто захоча займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, калі ласка, дапаможам, пашлём на курсы, дзе навучаць індывідуальнаму вядзенню бізнесу.

Якія падыходы ў аддзела занятасці, каб дапамагчы людзям вырашыць праблему працаўладкавання?

Па-першае, на перанавучанне накіроўваюцца тыя, каму споўнілася 17-40 гадоў. Канешне, могуць быць выключэнні. Пытанне вырашаецца ў час субяседвання. Устаноўлена матэрыяльная падтрымка жадаючых атрымаць прафесію. Штомесячна выплочваецца стыпендыя ад 35 да 80 тысяч рублёў. А яшчэ па тэрыторыі раёна праезд у грамадскім транспарце бясплатны. Дарэчы, навучанне на трактарыста арганізавана ў Міёрах. Па астатніх спецыяльнасцях—у Віцебску і Мінску. У сталіцы вучацца тыя, хто хоча працаваць у будаўнічай сферы. Тэрмін ад 3 да 6 месяцаў.

Калі вучыцеся ў абласным цэнтры, праезд і пражыванне бясплатныя. Зноў жа выплочваецца стыпендыя да 80 тысяч рублёў. Устаноўлена штомесячная матэрыяльная дапамога людзям ва ўзросце да 28 гадоў — 35 тыс. рублёў.
Няма вялікай праблемы працаўладкавацца на вёсцы механізатарам, даяркам, наогул, жывёлаводам. Станоўча будзе вырашана жыллёвая праблема.
Удакладніць нейкія моманты атрымання прафесій вы можаце па тэлефонах 4-93-62, 4-95-04 або прыйсці ў аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін, які размешчаны па вуліцы Камуністычная, 12 (другі паверх).
Выкарыстайце свой шанц, скарыстайцеся прапановай.

Л. КАСАТЫ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 318
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 142
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 211
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 671
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта