Авторизация
 

З-за размовы па мабільніку могуць звольніць

Из-за разговора по мобильнику могут уволить—Ці можа начальнік пазбавіць прэміі прадаўца за размову па мабільным тэлефоне на працоўным месцы? 

—Можа, калі забарона размаўляць па мабільным тэлефоне прапісана ў правілах унутранага працоўнага распарадку, службовай (працоўнай) інструкцыі, у загадах ці іншых лакальных нарматыўных прававых актах наймальніка.

 

У артыкуле 53 Працоўнага кодэкса вызначаны наступныя абавязкі работніка:
1) добрасумленна выконваць працоўныя абавязкі, у тым ліку устаноўленыя нормы працы; 2) падпарадкоўвацца правілам унутранага працоўнага распарадку, іншым дакументам, якія рэгламентуюць пытанні дысцыпліны, выконваць пісьмовыя і вусныя загады (распараджэнні) наймальніка, якія не супярэчаць заканадаўству і лакальным нарматыўным прававым актам; 3) не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым работнікам працаваць; 4) захоўваць устаноўленыя патрабаванні да якасці вырабляемай прадукцыі, выконваемых работ, аказваемых паслуг, не дапускаць браку, падпарадкоўвацца тэхналагічнай дысцыпліне; 5) выконваць патрабаванні па ахове працы і бяспечным вядзенні работ, карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны; 6) беражліва ставіцца да маёмасці наймальніка, прымаць меры па прадухіленні шкоды, неадкладнай ліквідацыі прычын і ўмоў, якія перашкаджаюць нармальнаму выкананню працы (аварыя, прастой і г. д.), і неадкладна паведамляць аб здарэнні наймальніку; 8) падтрымліваць працоўнае месца, абсталяванне і прыстасаванні спраўнымі, у парадку і чысціні; 9) выконваць парадак захоўвання дакументаў, матэрыяльных і грашовых каштоўнасцей; 10) захоўваць дзяржаўную і службовую тайну, не выдаваць камерцыйную тайну наймальніка, камерцыйную тайну трэціх асоб, да якой наймальнік атрымаў доступ; 11) выконваць іншыя абавязкі, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.


За не належнае выкананне абавязкаў работнікі нясуць адказнасць, прадугледжаную Працоўным Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі. У адпаведнасці з артыкулам 54 пры прыёме на работу наймальнік абавязаны азнаёміць пад роспіс з даручанай працай, яе ўмовамі і аплатай, калектыўным дагаворам, а таксама з пагадненнем і дакументамі, якія рэгламентуюць ўнутраны працоўнай распарадак, растлумачыць правы і абавязкі.

 

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна КАЧАН,

галоўны дзяржаўны інспектар

працы Полацкага міжраённага аддзела.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта