Авторизация
 

Што з сігналам і мабільнай сувяззю?

+
Что с сигналом и мобильной связью?Пагадзіцеся, крыўдна, калі падчас прагляду цікавай тэлеперадачы раптам знікае трансляцыя і застаюцца толькі чорны экран з адпаведным надпісам у прамавугольніку ў цэнтры. Або некалькі разоў набіраеш нумар на мабільным, бо прападае сувязь. У міярчан і жыхароў раёна здараюцца падобныя дробныя непрыемнасці.
 
Начальнік раённага вузла электрасувязі Раман Пухальскі заўважае, што скаргі наконт якасці лічбавага тэлебачання ZALA не носяць масавы характар, але час ад часу паступаюць. Праўда, некаторыя абаненты, тэлефануючы ў РВЭС з такой прычыны, адмаўляюцца называць сваё прозвішча і імя. У такім выпадку зварот не мае сэнсу.

—Кожная сітуацыя індывідуальная,—адзначае Раман Феліксавіч.—Трэба ведаць кантакты абанента, каб вырашыць пытанне. Прычыну збою ў трансляцыі не заўсёды проста ўстанавіць. Часам падача сігнала залежыць не толькі ад стану абсталявання, але і ад умоў надвор'я, іншых фактараў. Да ўвагі прымаем кожны зварот. Калі ўзнікаюць праблемы, набірайце нумар 123.

Высвятляецца прычына збояў у трансляцыі каналаў эфірнага лічбавага тэлебачання ў вёсках Дарожкі і Канцэрава Язненскага сельсавета. На працягу пэўнага часу абаненты па вечарах глядзелі ў чорны экран. Міёрскія сувязісты праверылі стан абсталявання, няспраўнасцей не выявілі. Накіравалі пісьмо ў Віцебскі філіял РУП "Белтэлекам" аб аказанні садзеяння ў вырашэнні пытання. Там пацвердзілі, што выпадкі прападання трансляцыі каналаў ZALA у вячэрні і начны час назіраліся не толькі ў Міёрскім, але і ў іншых раёнах. Цяпер прыём праграм эфірнага тэлебачання ўпэўнены. 

Якасць мабільнай сувязі часам таксама не радуе. Гэта не ў кампетэнцыі сувязістаў, аднак пэўныя каментарыі маюцца.
—Так, абласны філіял накіроўваў пісьмовы запыт у Віцебскі філіял СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы". Патлумачылі, што на дадзены момант па ўсёй тэрыторыі краіны для арганізацыі доступу ў інтэрнэт ідуць работы па будаўніцтве сеткі электрасувязі тэхналогіі UMTS-900. Для яе запуску праведзена перабудова радыёчастотнага спектра ў сетцы электрасувязі. Тэхнічная мадэрнізацыя сеткі ў кароткія тэрміны немагчыма. Па гэтай прычыне ў некаторых выпадках могуць быць збоі. Уключэнне базавых станцый тэхналогіі UMTS-900 прывядзе да паляпшэння якасці сувязі. Завяршыць работы і запусціць у эксплуатацыю новае абсталяванне плануецца ў першым квартале наступнага года.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта