Авторизация
 

Кансультуе міёрскі натарыус: абавязаная асоба машыну не прадасць і аформіць спадчыну праз час

+
Консультирует миорский нотариус: обязанное лицо машину не продаст и оформить наследство через времяЦі праўда, што абавязаная асоба не мае права прадаць сваю машыну і здзелку куплі-продажу натарыус не аформіць?
 
—Асобам, што абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, забараняецца адчужаць прыналежныя ім нерухомасць, якая падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі, і транспартныя сродкі. Натарыус правярае, ці з'яўляецца грамадзянін абавязанай асобай, і ў выпадку ўстанаўлення такога факта адмаўляе ў засведчванні дагавору.
 
Аформіць спадчыну праз час
15 год таму памерлі бацькі. За афармленнем спадчыны (кватэры) да натарыуса не звярталася. У кватэры (прыватызаванай) пражываю з дзяцінства. Ці можна аформіць спадчыну цяпер? 
 
—Можна. Грамадзянскі кодэкс прадугледжвае два спосабы прыняцця спадчыны. Першы—шляхам падачы заявы ў натарыяльную кантору па месцы жыхарства спадчынадаўцы. Другі—фактычнае прыняцце спадчыннай маёмасці.
Усе гэтыя дзеянні спадчыннікі павінны ажыццявіць на працягу шасцімесячнага тэрміну з дня адкрыцця спадчыны. Калі заява на выдачу пасведчання аб праве на спадчыну падаецца пасля завяршэння тэрміну для прыняцця спадчыны спадчыннікам, які прыняў яе  шляхам фактычнага ўступлення ва ўладанне ці распараджэнне спадчыннай маёмасцю, то прыняцце спадчыны павінна пацвярджацца дакументамі, што засведчваюць фактычнае ўступленне ва ўладанне ці распараджэнне спадчыннай маёмасцю. У прыведзеным выпадку патрэбна даведка пра апошняе месца жыхарства спадчынадаўцы і склад яго сям'і на дзень смерці, выдадзеная арганізацыяй, што ажыццяўляе эксплуатацыю жылфонду.

Фота для ілюстрацыі.
Ірына ГРУДЗІНСКАЯ, натарыус.


 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта