Авторизация
 

Пасля "прамой лініі" з дырэктарам Белдзяржстраху па Міёрскім раёне

+
После "прямой линии" с директором Белгосстраха по Миорскому району"У стыхіі—працяглае рэха". Так характарызуе вынікі сваёй тэлефоннай размовы з жыхарамі раёна  дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірына КРУК.
 
—Усе звароты па загадзя аб'яўленай "прамой лініі" мелі дачыненне да вынікаў мінулых праяўленняў непагадзі,—адзначае Ірына Амбросьеўна.—Ураганы і дажджы пакінулі пасля сябе нямала праблем, вось людзі і цікавіліся, на якую кампенсацыю яны могуць разлічваць. Асабліва прыемна, што сярод запытаў гучалі словы падзякі за своечасовасць і аператыўнасць нашых дзеянняў, за тое, што выдзеленых сум пакрыцця хапіла на аднаўленне пашкоджаных пабудоў.

Некаторыя пытанні патрабуюць дадатковых тлумачэнняў. Вось атрымала два звароты па адной тэме: навальніцай пашкоджаны кацёл газавага ацяплення, гэта дарагое абсталяванне, чым можа дапамагчы Белдзяржстрах, калі пацярпелыя не маюць дагавора добраахвотнага страхавання маёмасці?

На жаль, поўнасцю адрамантаваць такі кацёл за кошт страхавога пакрыцця не ўдасца. Разлічваць можна толькі на  пакрыццё шкоды, прадугледжанае абавязковым страхаваннем пабудоў, а гэта 50% кошту магчымага рамонту або замены (набыцця) гэтага газавага абсталявання. Дагавор на абавязковае страхаванне, падмацаваны дамовай на добраахвотнае—гарантыя выплат у поўным абъёме.
Вось наступнае пытанне: маю недабудаваную лазню (дом), ці магу яе застрахаваць і ці атрымаю страхавое пакрыццё ў выпадку пашкоджання пабудовы стыхіяй?

 Мы можам такі аб'ект застрахаваць, толькі неабходна мець дазвол на будаўніцтва, выдадзены райвыканкамам, праектна-каштарысную дакументацыю. Нашы спецыялісты аглядаюць пабудову, ацэньваюць недаробленае, прымаюць рашэнне аб заключэнні дагавора на добраахвотнае страхаванне. Калі пасля здарыцца страхавы выпадак, выплаты гарантуюцца.

І зноў заклік ад кіраўніка прадстаўніцтва Белдзяржстраху: каб разлічваць на падтрымку ад вынікаў стыхіі—страхуйцеся. Але прыміце да ўвагі, што будаўніцтва павінна быць узаконена, гэта значыць аформлены дакументы на права ўласнасці на будынкі (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пасведчанне аб праве на спадчыну, дагавор арэнды і іншыя).

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта