Авторизация
 

Чарговы званок, звязаны з праблемай бадзячых сабак у Міёрах

+
Очередной звонок, связанный с проблемой бездомных собак в МиорахЧарговы званок, звязаны з праблемай бадзячых сабак, паступіў у рэдакцыю. На гэты раз тэлефанавалі з вуліцы Верхнядзвінскай райцэнтра. 
 
У двары нежылога дома ў сабакі выве-ліся шчанюкі. Нават калі б і пажадаў хто забраць іх, з кожным днём зрабіць гэта складаней—малеча дзічэе. Што будзе, калі яны вырастуць без клопату чалавека? Да безнагляднай "сям'і" далучаюцца іншыя сародзічы. Па начах нярэдка чуюцца гучныя брэх і выццё. Аднойчы сабакі пашкодзілі клумбы гаспадароў з суседняга дома. І гэта мінімальная шкода, якую можа нанесці здзічэлая жывёла.

Адкуль бяруцца на вуліцах горада бадзячыя сабакі? Адказ на балючае пытанне ляжыць на паверхні. Братоў сваіх меншых, нібы смецце, выкідваюць раўнадушныя людзі. Забыўшыся на запавет Экзюперы—быць у адказе за тых, каго прыручылі, яны невядома за што асуджаюць чатырохлапых сяброў на галоднае бадзянне, чым ствараюць праблемы для іншых людзей. Сабакі нападаюць на хатнюю жывёлу і птушку, палохаюць дзяцей, пашкоджваюць маёмасць. Не наўмысна, хутчэй ад безвыходнасці. Памятаеце, як ў песні з мульціка: "Собака бывает кусачей только от жизни собачей…" 

Кажуць, не разумееш—не асуджай. Не разумею, але асуджаю тых, па чыёй віне хатнія гадаванцы становяцца пагрозай для людзей. Нядаўна самой давялося прайсціся ў суправаджэнні зграі з 6-7 сабак. Яны брахалі адзін на аднаго, некаторыя пачыналі грызціся. Такі "эскорт" насцярожваў, аднак паспрабаваць прагнаць не рызыкнула. Невядома, як бы адрэагавалі. На шчасце, спыніла аўтамабіль жанчына і падвезла да патрэбнага месца. 

А што калі б гэтая зграя прывязалася да дзіця? Хто цяпер у адказе за сабак, якіх аднойчы прыручылі, а потым без шкадавання выкінулі на вуліцу? 
З аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама паведамілі, што ў раёне праводзяцца месячнікі па адлове бадзячых сабак. Для гэтага створана спецыяльная брыгада. У ліку задач такіх мерапрыемстваў не толькі вылавіць жывёлу, але і правесці прафілактычную работу з уладальнікамі сабак, папярэдзіць беспрывязнае ўтрыманне гадаванцаў, нагадаць гаспадарам пра своечасовую вакцынацыю і рэгістрацыю жывёлы. З пачатку года на адміністрацыйнай камісіі райвыканкама разгледжана 10 пратаколаў, складзеных па артыкуле 15.47 КоАП "Парушэнне правіл утрымання хатніх і (або) драпежных жывёл". Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 10 уладальнікаў сабак. Пакаранне за парушэнні—ад папярэджання да штрафу да 15 базавых велічынь. Калі хатнія гадаванцы нанеслі шкоду здароўю людзей ці маёмасці—штраф ад 10 да 30 базавых або адміністрацыйны арышт.

Дыспетчарскай службай УП ЖКГ арга-нізаваны прыём заявак на адлоў бадзячай жывёлы. Па стане на 1 ліпеня праведзена 14 рэйдаў. Чарговы прайшоў 14 ліпеня. Зразумела, вылавіць безнаглядных сабак не заўсёды ўдаецца, не сядзяць на адным месцы і не чакаюць, пакуль за імі прыедуць. Праблема ёсць і застанецца. І будзе існаваць да таго часу, пакуль кожны не пачне ўсведамляць асабістую адказнасць за братоў нашых меншых. "Веліч і маральны прагрэс нацыі можна вымяраць тым, як гэтая нацыя адносіцца да жывёлы",—сцвярджаў індыйскі палітычны і грамадскі дзеяч Махатма Гандзі. Яго словы не страцілі актуальнасці. Ёсць пра што паразважаць.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта