Авторизация
 

Некаторыя хваробы можна лячыць водарамі?

+
Некоторые болезни можно лечить ароматами?—Апошнім часам даводзіцца часта чуць пра тое, што некаторыя хваробы можна з поспехам лячыць водарамі. Гэта праўда?
 
—Праўда,—сцвярджае ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Цярэшка.—Так, стымулююць органы дыхання водары бярозы, ліпы, лімона, эўкаліпта. Прыгнятаюць іх пахі таполя, бэзу, валяр’яну.
Жадаеце павысіць частату пульса, артэрыяльны ціск, стымуляваць сардэчна-сасудзістую сістэму—падыхайце баярышнікам, бэзам, таполем, камфарай, а летам—водарам сасны і ёлкі. Супакойваючы эфект забяспечваюць пахі дуба, бярозы, ванілі, мялісы, валяр’яну.  
Пры  коліках дапамагаюць водары фенхеля, майарана і мялісы. Стымулююць патэнцыю чорны перац, кардамон, язмін. Станоўча ўплываюць на зрок цытрусавыя і герань, адмоўна—пахі гніючых раслін.

Стала сумна? Падыхайце лавандай, камфарай, геранню.
Сасна дапамагае ачысціць органы дыхання, павысіць тонус усяго арганізма, ёлка і таполя садзейнічаюць рабоце стрававальнага тракта. Водар бярозы паляпшае дзейнасць сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм. Пах маліны, крапівы, ядлэнцу, бруснічніку і чарнічніку негатыўна ўздзейнічае на вірусы і мікрарганізмы.

У аздараўленчых і прафілактычных мэтах можна выкарыстоўваць натуральныя эфірныя алеі, толькі калі яны не выклікаюць алергіі. Напрыклад, мятны і чоснакавы алеі павышаюць адаптацыйныя здольнасці арганізма. Камфарны, мятны, кедравы і піхтавы стымулююць імунітэт. Зняць апатыю дапамогуць водары лаванды, ядлэнцу, размарыну. Дапамогуць пры бяссонніцы  рамонак, душыстая герань. Лаўр высакародны здыме спазмы страўніка.
 
—У які тэрмін трэба зарэгістраваць нованароджанае дзіця?
Адказвае галоўны спецыяліст аддзела загса Вольга Уладзіміраўна Пашкоўская:
—Рэгістрацыя нараджэння праводзіцца органам загса, гарадскім ці сельскім выканкамам па месцы жыхарства бацькоў ці аднаго з іх, а таксама па месцы нараджэння дзіцяці. Артыкул 206 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і адводзіць на гэта не больш за тры месяцы. Калі заява пададзена пазней, орган рэгістрацыі праводзіць праверку ці не зарэгістравана дзіця ў іншым месцы. Толькі пасля гэтага адбываецца яго рэгістрацыя.
Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.




рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 430
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 563
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 582
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта