Авторизация
 

Ці можна атрымаць пазыку альбо субсідыю для арганізацыі рабочых месц, прадпрымальніцкай дзейнасці?
З запытаў у рэдакцыю.


Адказвае галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва А. У. Якаўлева.

—Прадпрыемствам любой формы ўласнасці аддзел занятасці можа прадаставіць беспрацэнтную бюджэтную пазыку з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для стварэння новых рабочых месц. Яе памер ад 12 да 15 мільёнаў рублёў на адно рабочае месца. У кожным выпадку індывідуальны падыход. Максімальны тэрмін карыстання пазыкай да 36 месяцаў. Заяўкі падаюцца ў пачатку года.

На выдзеленыя грошы найперш неабходна набываць абсталяванне беларускіх вытворцаў. Яшчэ адна важная дэталь: рабочае месца павінна быць занята беспрацоўным, які стаіць на ўліку ў аддзеле занятасці, і прыносіць аддачу бесперапынна два гады.

Жадаючым атрымаць пазыку трэба падрыхтаваць пакет дакументаў па 17 найменнях. У прадпрыемства не павінна быць запазычанасці па плацяжах у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, банкаўскіх крэдытах. Прадугледжаны заклад, размер якога ў два разы большы, чым запрашваемая сума. Можна закладваць абсталяванне, якое набываеце. Яшчэ адзін шлях—банкаўскія гарантыі. Прадастаўляюцца бізнес-план, справаздачы па працы, бухгалтарскі баланс і інш. Пры гэтым нельга дапускаць скарачэння колькасці працуючых на вытворчасці. Сёлета 45 мільёнаў рублёў для арганізацыі новых рабочых месц было выдзелена ПМК-55, 26 мільёнаў выкарысталі ў КБА. Летась 51,2 мільёна рублёў пазыкі атрымала райпа.

Больш падрабязную інфармацыю вы атрымаеце па тэлефоне 4-95-04.

Адзначу, што для адкрыцця прадпрымальніцкай дзейнасці прадугледжана фінансавая дапамога ў выглядзе бясплатнай субсідыі. Разава чалавеку выдаецца прыкладна 3 мільёны рублёў, вяртаць якія не трэба. Грошы могуць быць выкарыстаны на атрыманне ліцэнзіі, закуп абсталявання, матэрыялаў, тавараў, вырабленых у Беларусі.

Пры гэтым трэба выканаць адну ўмову: абавязкова адпрацаваць не менш года з моманту атрымання пасведчання аб рэгістрацыі.

Якую справу адкрыць, вырашаеце самі. Толькі неабходна ўлічыць, што кожны год райвыканкам прымае рашэнне аб пераліку відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія на дадзены момант лічацца сацыяльна значымымі. На сённяшні дзень актуальна прадпрымальніцкая дзейнасць па апрацоўцы зямлі, рамонту бытавой тэхнікі, тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту аўтамабіляў. Адным словам, невялікія вытворчыя паслугі.

Запісаў Людвіг КАСАТЫ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 123
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 552
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта