И через газету оружие продают?

Размешчаная ў "Міёрскіх навінах" за 14 сакавіка аб'ява аб продажы ружжа абурыла аднаго з пастаянных чытачоў. "Цяпер любую зброю можна праз газету прадаць?"—пытаецца мужчына. Можна. Толькі не любую. Рэдакцыя мае права публікаваць аб'явы прыватных асоб, а ўладальнікі пэўнай маёмасці, у тым ліку і зарэгістраванай зброі, могуць прадаваць яе праз сродкі масавай інфармацыі.
Гэта пацвярджае старшы інспектар прафілактыкі Міёрскага РАУС Сяргей  Стома.

Размешчаная ў "Міёрскіх навінах" за 14 сакавіка аб'ява аб продажы ружжа абурыла аднаго з пастаянных чытачоў. "Цяпер любую зброю можна праз газету прадаць?" — пытаецца мужчына. Можна. Толькі не любую. Рэдакцыя мае права публікаваць аб'явы прыватных асоб, а ўладальнікі пэўнай маёмасці, у тым ліку і зарэгістраванай зброі, могуць прадаваць яе праз сродкі масавай інфармацыі.Гэта пацвярджае старшы інспектар прафілактыкі Міёрскага РАУС Сяргей  Стома.

 

— Зразумела, што незарэгістраваную зброю праз аб'яву ў газеце ніхто прадаваць не будзе, — аворыць Сяргей Іванавіч.

— Што да тых, хто мае дазвол на захаванне і выкарыстанне, то ў іх ёсць поўнае права прадаць, напрыклад, ружжо ці газавы пісталет. Як гэта зрабіць: праз газету, інтэрнэт ці аб'яву на вуліцы ў спецыяльна адведзеным месцы — асабістая справа ўладальніка. Нічога супрацьзаконнага ў гэтым, як і ў продажы аўтамабіляў, няма. Калі знойдзецца пакупнік, то гаспадар зброі павінен прыйсці разам з ім у аддзел унутраных спраў і перааформіць былую маёмасць на новага ўладальніка. Вядома, пакупка зброі не кожнаму даступная. Для гэтага патрэбны пэўныя дакументы. 

 

Як расказаў Сяргей Іванавіч, каб атрымаць дазвол на захаванне і выкарыстанне зброі, спачатку трэба прайсці медыцынскую камісію. Калі набываецца агнястрэльная паляўнічая зброя, па-першае, абавязкова прадаставіць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання. У раёне яно выдаецца ў ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" пасля адпаведнага курса навучання. Па-другое, дома павінны быць металічная скрыня ці сейф для захоўвання зброі, даступныя толькі для ўладальніка. Трэба адзначыць, што асобы, якія маюць незнятую і непагашаную судзімасці або на працягу года прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін ці ўчыненыя ў нецвярозым стане, законнымі ўладальнікамі зброі не стануць. 

 

Калі прадастаўлены неабходныя дакументы, напісана заява і заплачана пошліна ў 1 базавую велічыню, грамадзянін атрымлівае дазвол на набыццё зброі. Пасля пакупкі, неабходна на працягу 10 дзён паставіць зброю на ўлік у РАУС па месцы жыхарства і заплаціць 2 базавыя за дазвол на яе нашэнне і захаванне. Гэты дакумент змяшчае інфармацыю пра месца выдачы, прозвішча, імя і імя па бацьку ўладальніка і яго месца жыхарства, марку і нумар зброі, дату выдачы і тэрмін дзеяння. Выдаецца дазвол на тры гады. За месяц да заканчэння тэрміну дзеяння трэба заплаціць 0,7 базавай за падаўжэнне. 

 

— Як бачыце, без удзелу РАУС прадаць зарэгістраваную зброю немагчыма,—адзначае старшы інспектар прафілактыкі. — На ўладальніка заводзіцца асабістая справа. Як мінімум раз на год міліцыя правярае яго па месцы жыхарства. Адміністрацыйная адказнасць за незаконны продаж ці перадачу зброі іншай асобе прадугледжана ў артыкуле 23.71 КоАП. Парушальніку пагражае  штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, пазбаўленне дазволу на валоданне зброяй з магчымай канфіскацыяй.  

 

 

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.