Авторизация
 

Аўтамабіль+пешаход=праблема

Адразу некалькі пытанняў, звязаных з бяспекай дарожнага руху ў райцэнтры, паступіла на "гарачы тэлефон" рэдакцыі. 

Эх, па плошчы пракачуся! 
Плошча ля раённага Дома культуры адкрытая для праезду аўтатранспарта. Здараецца, што легкавыя аўтамабілі праносяцца тут на значнай хуткасці. Гэта і непакоіць міярчан. Побач з плошчай — дзіцячая школа мастацтваў, а юныя пешаходы часта забываюцца пра ўважлівасць.  

 

 — Мы чакаем няшчаснага выпадку? — гаворыць у тэлефонную трубку мужчына. — Вось выбежыць дзіця са школы на плошчу, а тут машына на вялікай хуткасці… Чаму б увогуле не забараніць праезд? 
Начальнік аддзялення ДАІ РАУС Мікалай Шамёнак пагаджаецца, што плошча ля РДК — зона рызыкі. 
— Праблема ўздымаецца ўжо даўно, — гаворыць Мікалай Мікалаевіч.—Прапанову закрыць рух на плошчы аддзяленне ДАІ ўносіла, але знаходзіліся прычыны, якія спынялі вырашэнне гэтага пытання. 


І ўсё ж хоць часткова сітуацыя змянілася. Нядаўняя рэканструкцыя вуліцы Камуністычнай унесла свае карэктывы і ў рух аўтамабіляў па плошчы. Цяпер з-за пастаўленай агароджы вадзіцелі страцілі магчымасць свабодна "пранізваць" пляцоўку. Аднак пытанне на павестцы дня застаецца.


Аўтамабіль на пешаходнай вуліцы
Другая праблема звязана з праездам аўтамабіляў па вуліцы Дзяржынскага ад плошчы ля РДК да перакрыжавання з вуліцай Свярдлова. Як вядома, гэта тэрыторыя для пешаходаў. Таму зразумела іх абурэнне, калі па вузкай дарозе едзе аўтамабіль. Саступаць дарогу нязручна, асабліва калі паабапал гурбы снегу ці лужыны.
— З тых, хто заязджае на пешаходную дарожку, большасць — жыхары дамоў, размешчаных на гэтым участку вуліцы Дзяржынскага, — тлумачыць начальнік аддзялення ДАІ РАУС Мікалай Шамёнак. — Ім праезд дазваляецца. Тым, хто не лічыцца з уласным сумленнем, і едзе па забароненай для руху аўтатранспарта вуліцы, не маючы на тое права, пагражае адмі-ністрацыйная адказнасць. Увогуле трэба сказаць, што ў стасунках паміж вадзіцелямі і пешаходамі часта не хапае элементарных уважлівасці і ўзаемапавагі. Адсюль парушэнні, нязручнасці і нават сумныя выпадкі.


Грузавікі — з дарогі
У Дворышчы не вельмі шырокая праезная частка. Таму грузавыя машыны, што праязджаюць праз вёску, ствараюць дадатковыя праблемы для вадзіцеляў легкавых аўтамабіляў і пешаходаў. Размінуцца на вузкай дарозе з вялікай машынай складана і "легкавушкам", і пешаходам. А значыць верагоднасць ДТЗ узрастае. Жыхары Дворышча цікавяцца, ці можна забараніць праезд грузавых машын праз вёскі.
На гэта Мікалай Мікалаевіч Шамёнак адказвае, што дарога праз Дворышча—адзіны пад'езд грузавікоў да чыгуначнай станцыі, дзе адбываецца разгрузка машын, таму пра поўную забарону праезду гаворка ісці не можа. Аднак на гэтым участку хуткасць абмежавана да 40 км/г. І зноў жа патрэбна ўзаемаразуменне паміж усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта