— У Міёрах ходзяць чуткі, што трэба мяняць газавыя пліты, якія эксплуатуюцца больш за 20 гадоў. Ці праўда гэта? М-о, жыхар райцэнтра. Вось што на гэтае пытанне адказаў дырэктар філіяла РВУ "Міёрырайгаз" А.Э. Фяцковіч:
— Спашлюся на "Правілы карыстання газам у быце", якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў ад 24.12.2013 года №1136 у новай рэдакцыі і ўступілі ў сілу 11.04.2014 г. У гэтым дакуменце ў пункце 11.11 пра абавязак спажыўца газу запісана наступнае: "па заканчэнні нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання, які азначаны ў кіраўніцтве па эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання (але не больш за 20 гадоў), правесці яго замену ці заключыць дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй на правядзенне дыягностыкі яго тэхнічнага стану ў мэтах вызначэння рэшткавага рэсурсу і магчымасці далейшай эксплуатацыі".
Нагадаю, што нарматыўны тэрмін эксплуатацыі газавай пліты 10 гадоў. Атрымліваецца, пасля дзеся-цігоддзя выкарыстання кожны гаспадар пліты абавязаны заключыць дагавор на правядзенне дыягостыкі з гаргазам, менавіта мы з'яўляемся такой спецыялізаванай арганізацыяй. Але канкрэтныя пытанні — які спецыяліст непасрэдна павінен займацца дыягностыкай, колькі будзе каштаваць такая паслуга — яшчэ ў рэспубліцы не адпрацаваны. Пакуль невядома і тое, наколькі жорсткім будзе патрабаванне замены 20-гадовых пліт. Іх шмат, літаральнае выкананне "Правіл" запатрабуе вялікіх намаганняў газавай службы і значных фінансавых выдаткаў у насельніцтва.