Авторизация
 

Бальнічны ліст выпісвае доктар

Падчас дня інфармавання, які праходзіў ва Узмёнскім сельсавеце, насельніцтва цікавілася магчымасцю атрымаць ліст непрацаздольнасці па хваробе, не затрачваючы час і сродкі на язду ў райпаліклініку з аддаленых вёсак. Да таго ж, чалавек, які "загрыпаваў", падчас перамяшчэння ў грамадскім транспарце можа заразіць і іншых.


 Рэдакцыя  папрасіла пракаменціраваць сітуацыю галоўнага ўрача УАЗ "Міёрская ЦРБ" Алену Фёдараўну Сівую:
— Насельніцтва Узмёнскага сельсавета нярэдка звяртаецца за меддапамогай у Даўгінаўскую лячэбную амбулаторыю, дзе, адпаведна з зацверджаным графікам, двойчы на тыдні вядзе прыём урач райпаліклінікі Таццяна Сцяпанаўна Сычова. Аднак цяпер доктар часова не працуе, таму сельскім жыхарам, якія маюць патрэбу ў "бальнічным", найперш трэба выклікаць на дом мясцовага фельчара, які пры патрэбе запросіць з райцэнтра ўрача для дадатковага агляду і афармлення лістка аб часовай непрацаздольнасці. 


Нагадаю, што "хуткую дапамогу" па нумары 103 грамадзяне могуць выклікаць толькі ў экстраных, тэрміновых і неад-кладных выпадках! Па званку работніка ФАПа ўрач прыедзе да хворага ў другой палове дня, бо да абеда ў тэрапеўтаў паліклінічны прыём. Доктар прыме рашэнне аб неабходнасці выдачы "бальнічнага", а вось для яго падаўжэння давядзецца ехаць на прыём у паліклініку. Пры прагрэсіраванні хваробы, магчыма, спатрэбіцца дадатковае абследаванне. Толькі пасля чарговага агляду доктар прымае рашэнне аб мэтазгоднасці далейшага прадаўжэння ці закрыцця ліста непрацаздольнасці або шпіталізацыі хворага ў стацыянар.
Грамадзяне павінны строга захоўваць прызначаны ўрачом рэжым. Аднак нярэдка вяскоўцы, атрымаўшы вызваленне ад працы ў сельгасарганізацыях, інтэнсіўна гаспадараць на ўласным падворку, што не толькі зацягвае працэс лячэння, але і прыводзіць да ўскладненняў. Падкрэслю, што доктар мае права не выдаць бальнічны ліст, калі хворы парушае прызначаны рэжым.


Прыехаўшы ў райпаліклініку, напачатку трэба паведаміць у рэгістратуру пра адкрыты бальнічны ліст: для такіх пацыентаў загадзя "браніруюцца" талоны на прыём да ўрача. Адзначу, што сельскія жыхары абслугоўваюцца ў паліклініцы ў першай палове дня, каб паспявалі на аўтобус. Талон на прыём можна заказаць і з дому, патэлефанаваўшы ў рэгістратуру па нумары 4-15-52. Запэўніваю, што ніхто з хворых ні ва Узмёнскім сельсавеце, ні ў іншых населеных пунктах не застанецца без увагі медыкаў.


Дарэчы, пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з абслугоўваннем насельніцтва ўрачамі-тэрапеўтамі, можна звярнуцца да загадчыка тэрапеўтычнага паліклінічнага аддзялення Міраславы Антонаўны Кунцэвіч (кабінет №26).
Рашэнне аб выдачы лістоў непрацаздольнасці сельскім работнікам у выпадку хваробы дзяцей прымае ўрач-педыятр. Дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі Узмёнскага сельсавета, знаходзяцца пад кантролем доктара Алены Віктараўны Кавалевіч. Яна па выкліку выязджае на месца, аглядае іх і пры неабходнасці афармляе бацькам лісток аб часовай непрацаздольнасці. Тэлефон дзіцячай кансультацыі — 4-23-39.  


Нярэдка вяскоўцы цікавяцца, на які тэрмін могуць выдаваць лісток аб часовай непрацаздольнасці пры першым звароце? Гэта вырашае доктар у час прыёму з улікам пэўных абставін. Часцей за ўсё напачатку "бальнічны" адкрываецца на тры ці на пяць дзён, а затым падаўжаецца ў залежнасці ад тэрміну лячэння.
Падрыхтавала да друку
Эліза БЛАЖЭВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта