За помощью нужно обратиться

Штомесячная дапамога сем'ям, якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3 і ад 3 да 18 гадоў, уведзена сёлета з 1 студзеня па ўказе ад 9 снежня №572 "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, што выхоўваюць дзяцей". Пра яе прызначэнне і выплату расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ірына ІВАНОВА: 

 

Новая дапамога прызначаецца ў памеры 50% бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і выплачваецца толькі адна на сям'ю. За ёй неабходна звяртацца ў камісію па прызначэнні дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці па месцы атрымання дапамогі па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.
У выпадку, калі дапамогу па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў атрымлівае іншы родны ці член сям'і дзіцяці, дапамога на дзяцей ад 3 да 18 гадоў ўсё роўна прызначаецца маці (мачасе) або бацьку (айчыму), усынавіцелю (удачарыцелю):
— працуючым ў арганізацыі з колькасцю работнікаў звыш 15 чалавек — па месцы работы;
— пры атрыманні адукацыі на дзённай форме навучання — па месцы вучобы;
— працуючым у арганізацыі з колькасцю работнікаў менш за 15 чалавек, ІП, адвакатам, натарыусам, рамеснікам—у арганах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны па месцы жыхарства (знаходжання).
Новая дапамога аўтаматычна не прызначаецца, за ёй бацькам самім неабходна звярнуцца ў камісію па прызначэнні і прадаставіць наступныя дакументы:
­ пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу;
­ пасведчанні аб нараджэнні дзяцей;
­ копію рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) — для сем'яў, якія ўсынавілі (удачарылі);
­ копію рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб ўстанаўленні апекі (папячыцельства) — для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі) дзіцяці;
­ пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заявіцель знаходзіцца ў шлюбе;
­ копію рашэння суда ці пасведчанне аб скасаванні шлюбу або іншы дакумент, што пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, — для няпоўных сем'яў;
­ выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў (усынавіцеляў, апекуноў) ці іншыя дакументы, што пацвярджаюць іх занятасць, — у выпадку неабходнасці вызначэння месца прызначэння дапамогі;
­ даведку, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, — прадстаўляецца на адно дзіця старэй за 3 гады.
Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і ці копія асабістага рахунку могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна або запрашваюцца камісіяй па прызначэнні дзяржаўных дапамог.
Калі ў справе атрымальніка дапамогі па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў ёсць указаныя дакументы і не закончыўся тэрмін іх дзеяння, паўторнае іх прадастаўленне (запыт) не патрабуюцца. Рашэнне аб прызначэнні (адмове) дапамогі афармляецца пратаколам пасяджэння камісіі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.