Кажуць, важна не толькі своечасова заплаціць штраф за парушэнне правіл дарожнага руху, але і паведаміць пра гэта? (Са звароту ў рэдакцыю). — Гэта сапраўды так, — пацвярджае в. а. намесніка начальніка РАУС Уладзімір ЛАПЫР. — Тэрмін і парадак выканання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу ўстаноўлены арт. 15.3 ПІКоАП РБ, якім вызначана, што штраф (за выключэннем спагнанага на месцы) павінен быць заплачаны фізічнай асобай ці ІП не пазней аднаго месяца з дня ўступлення ў законную сілу пастановы аб накладанні штрафу, юрыдычнай асобай — не пазней за 15 дзён з дня ўступлення ў законную сілу такой пастановы, а ў выпадку абскарджання (апратэставання) — не пазней аднаго месяца з дня паведамлення аб пакіданні скаргі (пратэсту) без задавальнення. Разам з тым, у выпадку няўплаты штрафу ва ўстаноўлены тэрмін ён спаганяецца аддзелам прымусовага выканання.
Не забывайце, важна не толькі заплаціць штраф, але і неадкладна паведаміць пра тое органу ці адказнай асобе, якія прынялі рашэнне аб яго накладанні, у дадзеным выпадку ДАІ, пацвердзіць паведамленне квітом. Майце на ўвазе, што многія парушэнні правіл дарожнага руху маюць прынцып паўторнасці на працягу года, гэта азначае, што ў наступны раз за аналагічнае вы будзеце пакараны больш строга.