Новое о пособиях

Уступіла ў сілу новае заканадаўства аб дадатковых мерах падтрымкі сем'яў. Калі і для каго наступае права на атрыманне дапамогі?
Зварот па тэлефоне ў рэдакцыю.
Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Руслан КАРПУЦЬ тлумачыць:

 

— У адпаведнасці з Указам "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей", што ўступіў у сілу 1 сту-дзеня 2015 года, новая дапамога накіравана на падтрымку сем'яў з маленькім дзіцём, у якіх ужо ёсць адно або некалькі непаўналетніх. Велічыня гэтай штомесячнай дапамогі — 50% бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Яна будзе выплачвацца сем'ям, у якіх выхоўваецца маленькае дзіцятка ва ўзросце да 3 гадоў і ёсць старэйшыя дзеткі — ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Права на дапамогу маюць маці (мачаха) ці бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель), якія адначасова выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і ад 3 да 18.


Варта адзначыць, што права на прызначэнне дапамогі не залежыць ад даты нараджэння дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў (да 1 студзеня 2015 года ці пасля гэтага тэрміну) і ад занятасці маці (мачахі), бацькі (айчыма), усынавіцеля (удачарыцеля), апекуна (папячыцеля).


Палажэннем вызначаны выпадкі, калі выплата дапамогі спыняецца. Гэта спыненне выплаты дапамогі па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; дасягненне старэйшым дзіцяці ўзросту ў 18 гадоў; адмова ад дзіцяці (дзяцей); адмена ўсынаўлення (удачарэння), апекі (папячыцельства); адабранне дзіцяці (дзяцей) з сям'і; пазбаўленне атрымальніка дапамогі бацькоўскіх правоў; змяшчэнне дзіцяці (дзяцей) у дзіцячую інтэрнацкую ўстанову, установу адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання; выезд дзіцяці (дзяцей) за межы Беларусі на тэрмін больш за 2 месяцы; уступленне непаўналетняга ў шлюб ці нараджэнне непаўналетняй маці дзіцяці.


Дарэчы, Указам таксама ўстанаўліваецца працэнтная стаўка за карыстанне льготнымі крэдытамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканяў, якія прадастаўляе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ААТ "ААБ Беларусбанк" маладым сем'ям, што маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, у памеры 5% гадавых.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.