Авторизация
 

Як адзін са шматлікіх пастаянных чытачоў і падпісчыкаў раённай газеты хачу прачытаць на яе старонках кампетэнтны каментарый па наступных пытаннях.

У 2011 годзе праўленне СВК “Пад’ельцы” запланавала будаўніцтва буйнога жывёлагадоўчага комплексу круглагадавога стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Пляцоўка пад аб’ект адведзена ў непасрэднай блізкасці ад Міёраў ва ўрочышчы Карпачова за аб’язной дарогай, якая звязвае трасы на Мінск і Полацк. У гэтай сувязі, па-першае, якім чынам пры выбары ўчастка пад будаўніцтва ўлічвалася “роза вятроў”? Пры паўднёвым і паўднёва-усходнім напрамках непрыемныя пахі ад буйнога жывёлагадоўчага комплексу “накрыюць” Міёры, не кажучы ўжо пра Пад’ельцы.

Другое пытанне яшчэ больш важнае для нас і нашых нашчадкаў. Мяркуемая пляцоўка размешчана па рэльефу значна вышэй воднай паверхні бліжэйшых азёр. Ад будучай новабудоўлі да Кацілаўскага кіламетр, а да Міёрскага 2-2,5 км. Па шматлікіх дробных і буйнейшых канавах, каналах, ручаях магчыма пападанне гноевых сцёкаў з веснавымі талымі водамі ці ў выніку нейкіх тэхнічных збояў пры эксплуатацыі сістэм гноевыдалення ў вадаёмы з усімі негатыўнымі вынікамі.

Хацелася б пачуць меркаванне адпаведных прыродаахоўных і санітарна-эпідэміялагічных служб раёна па гэтых праблемах.
З павагай Аляксей.


Вельмі хацелася б, каб па сур’ёзных пытаннях у рэдакцыю звярталіся смелыя людзі. Маю на ўвазе, што афіцыйныя ўстановы адказы на ананімныя звароты не даюць. Вось і рэдакцыя занялася гэтым толькі таму, што праблемы ўзняты па-сапраўднаму важныя. І ўсё ж раз вы, паважаны Аляксей, скажам дыпламатычна, звярнуліся не афіцыйна, то адказ будзе такім жа, без спасылак на афіцыйныя ўстановы.

Дык вось, “роза вятроў” улічваецца толькі пры будаўніцтве патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў, у вытворчых працэсах якіх выкарыстоўваюцца шкодныя рэчывы. Напрыклад, аміяк на кампрэсарных устаноўках мяса-малочнай вытворчасці. А на жывёлагадоўчых толькі праводзіцца разлік выкідаў шкодных рэчываў. Такія разлікі праекціроўшчыкі ўлічвалі, была зроблена экалагічная экспертыза праекта. Дарэчы, для комплексаў буйной рагатай жывёлы, на якіх утрымліваецца да 1200 галоў статка, прадугледжана санітарна-абаронная зона ў 300 метраў—адлегласць да бліжэйшых гаспадарчых ці жыллёвых пабудоў. Такая норма і ў гэтым выпадку будзе вытрымана.

Што да “розы” ў адносінах Міёр, то тут пераважаюць заходнія вятры. А яны ўсе непрыемныя пахі аднясуць з комплексу ў чыстае поле.

Каля Міёр размешчаны па крайняй меры дзве даволі буйныя фермы “Пад’ельцы” і “Пячонкі”, калі ля іх падтрымліваецца належны парадак, своечасова вывозіцца арганіка, яны асаблівых нязручнасцяў для жыхароў райцэнтра і прыгарадаў не ўяўляюць.

Што да забруджвання вадаёмаў, то такая небяспека існуе ля ўсіх жывёлагадоўчых будынкаў. І тут усё залежыць ад гаспадароў, ад таго, як яны будуць весці вытворчасць. Што да водаахоўных зон, то ў возера Кацілаўскае яна 800 метраў, крыху большая—у Міёрскага. А новы комплекс прадугледжвае сучасную сістэму гноевыдалення і захоўвання арганікі. Тут важна, як яна будзе эксплуатавацца.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта