Авторизация
 

Белтэлекам пераязджае

У рэдакцыю па тэлефоне звярнуўся жыхар Дзісны А. М., які паскардзіўся, што ў яго згарэў мадэм: вечарам, як толькі ўключыў тэлевізар, з гэтага прыбора пайшоў дым. Толькі дазваніцца ў сэрвісную службу па нумарах 5-02-52 і 12-31-30 не змог. У чым справа?

Сапраўды, і з рэдакцыі мы не дазваніліся. Аказваецца, сэрвісная служба Белтэлекама пераязджае: раней яна размяшчалася на першым паверсе будынка раённага вузла паштовай сувязі з уваходам з вул. Леніна, цяпер для яе рыхтуецца памяшканне ў гэтым жа будынку на другім паверсе (дзе трэба два разы павярнуць налева) з уваходам з вул. М. Горкага. Пакуль кабінеты мяняюцца, ды і работнікі не заўсёды бываюць на месцы. Сітуацыя хутка стабілізуецца.

 

Гэты зварот дае падставы даць адказы і на некалькі неагучаных пытанняў. Так, у сэрвісную службу электрасувязі павінен звяртацца толькі абанент, гаспадар тэлефоннага нумара, бо гэта можа быць звязана з дагаварнымі адносінамі, з паслугамі, якія неабходна аплачваць. У дадзеным выпадку такое патрабаванне не захавана, ды і тэлефон названы іншай гаспадыні, хаця абсталяванне сэрвісцэнтра (а яно кантралюе дзейнасць інтэрнэту і перадачу тэлепраграм) засведчыла: па абодвух нумарах прыём тэлеперадач ужо ажыццяўляўся.

 

Пры неабходнасці, патэлефанаваць па праблемах сувязі можна і па кароткім нумары 108.

Майце на ўвазе, што сэрвісная служба Белтэлекама ўзгадняе пытанні ўстаноўкі і выкарыстання тэлефонаў, высокахуткаснага доступу ў інтэрнэт, перадачы праграм ZALA, лічбавага інтэрактыўнага і эфірнага тэлебачання, максіфона (сістэма, аналагічная скайпу), віртуальнай АТС, вызначэння тэлефонных нумароў і паслуг інтэрактыўнай платформы. Больш падрабязныя тлумачэнні па гэтых пазіцыях раённая газета плануе надрукаваць.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта