Авторизация
 

Да нас не давезлі газ. А да вас?

Той дзень, калі павінны прыехаць супрацоўнікі газавай службы і замяніць балон, у многіх гаспадароў прыватных дамоў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, выклікае дадатковыя хваляванні. Падчас замены балона трэба быць дома. Аднак па розных прычынах гэта атрымліваецца не ў кожнага: важная справа на рабоце, тэрміновая камандзіроўка і да т.п. Многія звяртаюцца да кіраўніка з просьбай адпусціць на пэўны час з работы. Добра, калі ад месца працы да дома недалёка і машына з балонамі прыязджае своечасова. Часам чакаць даводзіцца доўга.

 

У рэдакцыю напісала Валянціна Мікалаеўна Фядзьковіч з Язна. "На 5 сакавіка мы заказалі газавы балон, — гаворыцца ў пісьме. — Як мае быць заказ прынялі. Толькі сказалі: "Чакайце, на працягу дня прывязуць". Паколькі ў мяне ніяк не атрымлівалася ў той дзень пакінуць працоўнае месца, дала нумар свайго мабільнага тэлефона і папрасіла пазваніць, калі машына будзе ў аграгарадку. Ад месца працы да дома 5 хвілін хадзьбы, дабягу. Званка ў той дзень так і не дачакалася. Давялося званіць самой два разы. Спачатку адказалі, што машына выехала позна, будзе. Другі раз паведамілі, што машына вярнулася ў Міёры. Балон мне не замянілі, бо нікога не было дома. Прынялі заказ на 10 сакавіка. Зноў абяцалі папярэдзіць, калі машына прые-дзе ў аграгарадок. Сапраўды, каля 11 гадзін патэлефанавалі і сказалі, што хвілін праз 15 машына будзе. Хуценька вырашыла працоўныя пытанні і пабегла дадому. Балон прывезлі а пачатку трэцяй гадзіны дня.

 

А цяпер пытанні:

 

1. Якім дакументам агаворваецца тое, што гаспадар павінен прысутнічаць дома падчас замены газавага балона?

 

2. Як быць, калі тэрмінова накіроўваюць у камандзіроўку ці няма магчымасці пакінуць працоўнае месца?"

 

За каментарыямі рэдакцыя звярнулася ў РВУ "Міёрырайгаз". У пісьмовым адказе патлумачылі, што прысутнасць абанента падчас замены балона патрабуе тэхналагічная інструкцыя "Замена балона індывідуальнай балоннай устаноўкі". Гэта звязана з тымі аперацыямі, якія павінен выканаць слесар дастаўкі газа па замене балона:

* закрыць краны на газавыкарыстальным абсталяванні;

* праверыць герметычнасць злучэнняў пры закрытых кранах газавыкарыстальнага абсталявання і адкрытым вентылі балона пры дапамозе спецыяльных прыбораў ці мыльнай эмульсіі;

* правесці распальванне гарэлак і адрэгуляваць гарэнне полымя;

* пасля праверкі якасці работы гарэлак закрыць краны на газавыкарыстальным абсталяванні і вентыль на балоне ў шафе;

*правесці інструктаж па правілах карыстання абсталяваннем;

* выдаць дакумент спажыўцу газа аб аплаце за газ у балоне, правесці разлік.

 

Штодня абанентам раёна дастаўляецца каля 120 балонаў звадкаванага вуглевадароднага газу. Дакладны час дастаўкі ў кожны населены пункт вызначыць немагчыма па розных абставінах: выкананне рамонтых заяў, дрэнныя дарогі і г.д. Таму абаненты, у якіх не атрымліваецца ўвесь дзень заставацца дома, могуць пакінуць нумар свайго тэлефона прыёмшчыку заказаў. Ён прыкладна за гадзіну паведаміць спажыўцу пра дакладны час дастаўкі балона.

Калі гаспадара тэрмінова накіравалі ў камандзіроўку ці па якой небудзь іншай прычыне ён не зможа быць дома падчас дастаўкі, пра гэта трэба паведаміць па нумары 4-10-04, і заказ перанясуць.

Наконт сітуацыі, расказанай у пісьме, паведамілі, што да прыёмшчыка заказаў на дастаўку балонаў прынятыя меры дысцыплінарнага спагнання.

Дарэчы, у філіяле РВУ "Міёрырайгаз" можна прайсці навучанне па самастойнай замене балонаў звадкаванага вуглевадароднага газу. Гэта дазволіць абаненту самому абменьваць балон на тэрыторыі філіяла і самастойна падключаць яго дома.

 

Падрыхтавала Кацярына СУРАВЕЦ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта