Авторизация
 

Ні даехаць, ні дайсці

У рэдакцыю раённай газеты патэлефанавала жыхарка вёскі Дзянісы Жанна Пятроўна Нікіфарава. Праблема, якая хвалюе жанчыну, наступная: насельнікі Новага Пагоста і бліжніх вёсак адчуваюць цяжкасці з транспартным забеспячэннем. Адзіны аўтобус, на якім раніцай можна даехаць да райцэнтра, ходзіць не кожны дзень, ды і ў Міёры ён прыязджае на пачатку дзявятай гадзіны, калі рабочы дзень ужо пачаўся. Вось і дабіраюцца людзі на "папутках", спадзеючыся на ўдачу і спагадлівых аўтаўладальнікаў.

 

— Каб трапіць у Новы Пагост, мне трэба прайсці тры кіламетры, — расказвае Жанна Пятроўна. — Такая адлегласць мяне не пужае, была б упэўненасць, што змагу адтуль дабрацца на працу. Вось і атрымліваецца, што раённы цэнтр для нас амаль недасягальны. Добра яшчэ, калі надвор'е цёплае. А ўявіце наколькі праблематычныя такія прагулкі цяперашнімі маразамі?

 

Як мы даведаліся, жыхары вёскі Новы Пагост накіравалі калектыўны зварот у райвыканкам. Пытанне вырашалася з выездам на месца. З вяскоўцамі гутарылі начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама В. А. Ярахновіч і дырэктар ААТ "АТП №15" г. Міёры С. Ч. Пальчэх. З імі мы і вялі размову.

 

— Гэтая праблема нам добра вядомая. Сяльчане не раз звярталіся з просьбай пусціць транспарт, на якім можна было б дабрацца да Міёр да васьмі гадзін раніцы. Зараз філіял АТП №15 ажыццяўляе ў гэтым напрамку рух па маршрутах: Міёры-Стары Пагост (па аўторках, чацвяргах, нядзелях), адпраўленне з райцэнтра у 5.15, 14.30, Міёры-Вострава (па суботах), адпраўленне ў 5.15 і 14.13, Глыбокае-Міёры (штодня), адпраўленне з Міёр у 11.00 і 16.10. Такім чынам, сацыяльныя стандарты ў галіне транспарту, якія прадугледжваюць абавязковае выкананне не менш за шаснаццаць рэйсаў на тыдзень, у гэтым напрамку выконваюцца, — расказаў Сяргей Часлававіч Пальчэх. — Што да прамога маршруту, то арганізаваць яго да населенага пункта немагчыма.

 

Начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама В.А. Ярахновіч адзначыў, што цяжкае фінансавае становішча філіяла АТП №15 не дазваляе кампенсаваць іншымі відамі дзейнасці неакупныя страты на міжгародніх перавозках. Да таго ж не набіраецца неабходная колькасць пасажыраў і рэйс становіцца проста нерэнтабельным.

 

— У сувязі з гэтым адкрыццё асобнага маршруту Міёры-Новы Пагост не плануецца, — зазначыў Валерый Анатольевіч. — Аднак мы  вырашаем пытанне наконт адпраўлення маршруту Міёры-Стары Пагост раней, каб людзі паспявалі на працу да васьмі гадзін.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта