Газ в баллонах подорожал?

Жыхар райцэнтра, які патэлефанаў у рэдакцыю, цікавіўся наколькі падаражэў звадкаваны газ у балонах. За тлумачэннямі мы звярнуліся да эканаміста філіяла РВУ "Міёрырайгаз" Іны Рышардаўны Голуб, якая патлумачыла, што з 1 снежня павялічылася  толькі цана на "блакітнае" паліва, якое рэалізуецца ў малалітражных балонах:

 

— У нашым раёне грамадзяне карыстаюцца ёмістасцямі на 5 і 27 літраў, якія ўмяшчаюць адпаведна 2 і 11,4 кілаграма звадкаванага газу. Кілаграм блакітнага паліва цяпер каштуе 5 400 рублёў (адпаведна пастановы Мінэканомікі № 87 ад 22 лістапада). Не складана падлічыць, што за набыццё газу ў 5-літровай ёмістасці насельніцтву цяпер давядзецца заплаціць 10 800  рублёў, а ў 27-літровай — 61 550.

 

Што да рэалізацыі звадкаванага газу ў 50-літровых балонах, то цана на яго ў гэтым месяцы не павялічылася. Апошні раз яна "падрасла" 1 лістапада — з 56 700 рублёў да 63 400.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.