Кандыцыянер устанавілі... як пахаладнела

У “Міёрскіх навінах” у сувязі са спякотным летам друкавалася некалькі артыкулаў, напісаных на аснове паступіўшых заўваг у вуснай і пісьмовай формах. Асноўнай тэмай іх былі складаныя ўмовы працы для прадаўцоў і забеспячэнне магазінаў райпа кандыцыянерамі. У прыватнасці, згадваліся магазіны “Мяса-малако” і “Ветэран”. На зварот наконт таго, як вырашылася гэтае пытанне, адказала выконваючы абавязкі старшыні праўлення райпа А. Д. Бялюга:

—У сувязі з анамальным спякотным летам у гэтым годзе намі зроблена шмат для паляпшэнню ўмоў працы для прадаўцоў, а таксама забеспячэнню тэрміну захоўвання тавараў, якія вельмі хутка псуюцца. Было набыта і ўстаноўлена 11 кандыцыянераў (у мінулым годзе толькі 2); 23 адзінкі халадзільнага абсталявання (у мінулым—15). Праведзена гэта работа і ў магазінах “Мяса-малако” і “Ветэран”.

Спёка ў магазіне летам—гэта мучэнне для прадаўцоў, якія пастаянна знаходзяцца ў руху, а таксама значнае скарачэнне тэрмінаў захоўвання прадуктаў харчавання. Магчыма, калі “не варушыцца” кіраўніцтва, то тады і з работнікаў не трэба спаганяць за сапсаваныя тавары?! Але чаму павінны цярпець пакупнікі? Колькі яшчэ магазінаў, у тым ліку сельскіх, не аснашчана кандыцыянерамі?

Трэба адзначыць, што ў “Ветэране” кандыцыянер устаноўлены быў практычна адразу пасля крытычнай публікацыі ў газеце, напрыканцы жніўня. У вось у магазіне “Мяса-малако” з’явіўся ён толькі ў другой палове верасня. Ці не позна?—напрошваецца пытанне… Але прыходзіць заспакаяльнае: “Будзе на наступны год.”

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.