Авторизация
 

Якім будзе радыё?

У газету "Народнае слова" ад імя жыхароў Дзісны звярнуўся старэйшына Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч з пытаннем аб далейшым лёсе праваднога радыё. Людзі старэйшага пакалення ўсё жыццё атрымлівалі аператыўныя навіны праз сеткавае радыёвяшчанне, прывыклі да яго так, што не ўяўляюць як можа быць іначай. Яны прасынаюцца пад гукі гімна і пад іх кладуцца спаць. Яно мірна суседнічае з тэлебачаннем і газетамі, а для адзінокіх састарэлых з аддаленых вёсак часта з'яўляецца адзінай сувяззю са знешнім светам. А як будзе далей?

 

Вось як каменціруе сітуацыю служба эксплуатацыі сродкаў сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам":

— Развіццё сучасных тэхналогій сувязі істотна знізіла значнасць праваднога радыё як такога. Сёння яно ўжо архаізм, ёсць іншыя, больш актуальныя метады перадачы сігнала. Да таго ж рэнтабельнасць гэтай паслугі жадае быць лепшай.

Адключэнне будзе праходзіць паэтапна, у сельскіх раёнах вобласці пачнецца сёлета. Абаненты сеткавага радыё змогуць у сэрвісных цэнтрах "Белтэлекама" набыць (магчыма ў растэрміноўку) УКВ-прыёмнікі, якія выраблены спецыяльна для замены правадных апаратаў. Кошт іх — у межах 160 тыс. рублёў. У адрозненне ад больш дарагіх радыёпрымнікаў, што рэалізуюцца ў гандлёвай сетцы, гэтыя будуць настроены на прыём толькі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, у сетку вяшчання якога ўключаюцца праграмы рэгіянальнага радыё.

 

Гэтыя ж УКВ-прыёмнікі адначасова з іншымі тэхнічнымі сродкамі будуць выкарыстоўвацца і для апавяшчэння насельніцтва ў выпадку надзвычайных сітуацый.

 

"Народнае слова" за 6 красавіка.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта