Ожидают природный газ

12 снежня “прамую лінію” праводзіў дырэктар філіяла РВУ “Міёрырайгаз” Аляксандр Эдмундавіч Фяцковіч. Ён прапаноўваў сваім тэлефонным суразмоўцам абмяркоўваць усе пытанні газазабеспячэння, у тым ліку прыродным “блакітным” палівам. Аказалася, што пытанняў да забеспячэння звадкаваным газам у насельніцтва раёна няма, значыць, балоны дастаўляюцца своечасова, пліты абслугоўваюцца па заяўках, аварыйныя брыгады выязджаюць па выкліках. Таму асноўная тэма зваротаў — газіфікацыя прыродным газам індывідуальных жылых дамоў. Вось што цікавіць жыхароў Міёршчыны.

 

Якім мадэлям газавых ацяпляльных катлоў пажадана аддаць перавагу?

— Спецыялісты “Міёрырайгазу” ўстанаўліваюць абанентам сучасныя ацяпляльныя прыборы з высокім каэфіцыентам карыснага дзеяння, эканомныя і бяспечныя больш чым 20 вытворцаў з кааксіальным дымаходам (калі адпрацаваныя газы выводзяцца праз сцяну вонкі пры дапамозе прыстасавання прымусовага выдалення прадуктаў згарання). Найбольшае распаўсюджанне атрымалі катлы “Альфа-Калор” сумеснай вытворчасці Беларусь-Італія. Яны адпавядаюць усім патрабаванням кліентаў, а гэта зручнасць у эксплуатацыі, працяглы тэрмін службы, эканамічнасць і сучасны дызайн, а для спецыялістаў газавай службы — надзейнасць, зручнасць пры мантажы і сервісным абслугоўванні.

 

Якія тэрміны здачы аб’ектаў кааператыва “Пад’ельцы”?

— Чэрвень 2013 года.

 

А які кошт падземнага і ўнутранага газаправодаў будзе для жыхароў аграгарадка Пад’ельцы?

— Для члена кааператыва — прыкладны кошт падземнага газаправода — 8 мільёнаў рублёў, а ўнутранага — 4-5 мільёнаў без уліку газавай пліты і катла.

 

А колькі каштуе прыродны газ для прыватнага сектара?

— Тарыфы на прыродны газ наступныя: пры наяўнасці індывідуальных ацяпляльных прыбораў, якія ўстаноўлены ў Міёрах, вёсках Мельніца і Міёркі-2, у ацяпляльны перыяд — 341,7 рубля за кубічны метр, а летам — 933,6 рубля.

 

Колькі можа каштаваць пракладка газаправода да Дворнага Сяла?

— Прыкладна 2,5 млрд. рублёў.

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.