Авторизация
 

Музей чакае рамонту

У раённай газеце за 2 чэрвеня быў змешчаны артыкул С. Панізьніка "На Волце, на Дзвіне!" Некаторыя ўзнятыя ў ім пытанні патрабавалі асаблівай увагі і разгляду. У прыватнасці, перадача ў дар Міёрскаму раёну музея "Хаткі бабулі Ядзвінні", які знаходзіцца ў Лявонпалі і быў створаны ў 1999 годзе аўтарам публікацыі і жыхарамі тутэйшых вёсак. Як адзначаў наш вядомы зямляк, у красавіку мінулага года ён пераслаў дакументы па прыватызаванай зямлі і будынку з экспанатамі ў аддзел культуры, але адказу і афіцыйнага пацвярджэння аб прынятых мерах не атрымаў. Не было прысвоена і званне "народнага", пра што ішла размова на святкаванні юбілея музея тры гады таму.

                                                        

На крытычныя заўвагі начальнік аддзела культуры  райвыканкама А. С. Тронькін адказаў:

"…Работнікамі аддзела культуры камісійна было агледжана памяшканне музея і прынята рашэнне прыняць у дар дадзены будынак з зямлёй, якая да яго прылягае.

22.10.2011 г. у натарыяльнай канторы г. Міёры ў прысутнасці афі-цыйнага прадстаўніка дарыцеля Матэленка Л. А. і прадстаўніка адорваемага Тронькіна А. С. быў складзены дагавор дарэння, 2 экзэмпляры якога былі аддадзены на рукі 2-м адпаведным бакам. Згодна дагавора, права карыстання музеем перададзена Міёрскаму раённаму выканаўчаму камітэту. Такім чынам, дарыцель Панізьнік С. С. не мог не ведаць аб прынятых мерах па перадачы будынка, бо адзін экзэмпляр знаходзіцца на баку дарыцеля.

 

25.11.2011 г. быў падпісаны акт здачы-прыёму нерухомай маёмасці, на падставе якога Міёрскі райвыканкам перадаў у аператыўнае кіраванне аддзелу культуры капітальны будынак музея і зямлю.

4.01.2012 аддзел культуры пасля збору пэўнага пакета дакументаў атрымаў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельнага надзелу і аб дзяржаўнай рэгістрацыі капітальнага будынка, пасля чаго аддзел культуры атрымаў афіцыйнае права распараджэння дадзенай маёмасцю.

 

Паколькі будынак перададзены аддзелу культуры ў нездавальняючым стане (прадзіраўлены дах, часткова згніла падлога, непрывабны знешні выгляд), музею неабходны капітальны рамонт. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт, і пры наяўнасці грашовых сродкаў ён будзе праведзены капітальна або касметычна.

 

Пытанне прысваення музеям звання "народны" разглядае Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці пэўных крытэрыяў: у музеі павінна быць на ўліку не менш за 600 экспанатаў, наведванне музея — не менш 3000 чалавек у год. На сёння па дадзеных паказчыках няма падстаў для падрыхтоўкі пакета дакументаў для намінавання музея "Радзіма-знаўства" на званне "народнага".

 

Падрыхтавала

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 798
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 589
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 988
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта