В Миорском РОВД напомнили, что грозит за купание в запрещенных местах

Ответственность за купание в запрещенных местах объяснил младший участковый инспектор милиции Дмитрий Ситько:

Адказнасць за купанне ў забароненых месцах патлумачыў малодшы ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Сіцько:

– Ахвярамі выпадковых утапленняў становяцца як дарослыя, так і дзеці. Адна з прычын – бескантрольнае ўжыванне спіртнога падчас адпачынку ля вады, а таксама адсутнасць кантролю за малымі з боку бацькоў.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, пазбягайце купання на дзікіх пляжах. У такіх месцах усталяваны стэнды і шыльды з надпісам «Купанне забаронена». За іх ігнараванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КаАП – ад 1 да 3 базавых велічынь.
У месцах масавага адпачынку людзей забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, а таксама з’яўляцца там у стане алкагольнага ап’янення. За гэтыя правапарушэнні чакае адміністрацыйная адказнасць па арт. 19.3 КаАП.
Пры купанні на дазволеных пляжах захоўвайце правілы бяспекі на вадзе, не пакідайце свае рэчы без нагляду. Пры ўзнікненні праблем звяртайцеся ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС на нумар 5 20 02 або 102.
Дарэчы, з пытаннямі можаце звяртацца да ўчастковага інспектара міліцыі на прыём, які праходзіць кожную сераду ў грамадскіх пунктах аховы правапарадку з 10.00 да 13.00 у сельскай мясцовасці, з 17.00 да 20.00 – у Міёрах і Дзісне.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий