Спецрейсов в Миорах не будет

Есть ли в Миорах городской автобус? По какому маршруту ходит? С такими вопросами обратилась в редакцию миорчянке. Также поинтересовалась возможностью хотя бы два раза в месяц устраивать рейс на городское кладбище в Дубашинском дворе.

 Ці ёсць у Міёрах гарадскі аўтобус? Па якім маршруце ходзіць? З такімі пытаннямі звярнулася ў рэдакцыю міярчанка. Таксама пацікавілася магчымасцю хаця б два разы на месяц ладзіць рэйс на гарадскія могілкі ў Дубашынскім двары.

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак патлумачыў, што аўтобус курсіруе па Міёрах па некалькіх маршрутах. Першы бярэ пачатак з аўтастанцыі і ідзе на металапракатны завод. Ходзіць раніцай і два разы вечарам. Другі ідзе ў зваротным накірунку. Яшчэ адзін рэйс скіроўваецца ад аўтастанцыі да раённай бальніцы. Паколькі многія вучні дабіраюцца ў школу на аўтобусе, то маршруты ў час вучобы падстройваюць пад іх.

Паводле слоў Яўгена Віктаравіча, згодна з маніторынгам, грамадскі транспарт у Міёрах не вельмі запатрабаваны. Пастаянна карыстаюцца яго паслугамі менш за дзесяць гараджан, каля двух – трох дзясяткаў завадчан. Нямала школьнікаў, але яны, згодна з рашэннем райвыканкама, вызвалены ад аплаты за праезд. Маршрут не акупляецца, аднак такім чынам выконваецца сацыяльны стандарт.

Наконт просьбы зрабіць рэйс на гарадскія могілкі адказ адназначны: такога не будзе. Гэта пажаданне толькі аднаго чалавека. Па-першае, раён самастойна не можа мяняць рэйсы, іх неабходна ўзгадняць з аблвыканкамам. Для гэтага варта прадаставіць эканамічнае абгрунтаванне, што маршрут запатрабаваны і самаакупляльны. Па-другое, чакаць пасажыраў вадзіцель не будзе. Атрымліваецца прастой рабочага часу.

Шукаючы іншыя магчымасці, карэспандэнты газеты звярнуліся ў АТП № 2 г. Полацка на ўчастак г. Міёры. Дырэктар Аляксандр Дземідовіч заўважыў, што на могілкі магчыма даехаць чатыры дні на тыдзень па маршруце Міёры – Наўгароды. Аўтобус выязджае з райцэнтра ў 6.20, у зваротны шлях скіроўваецца ў 7.18. Або па Міёры – Глыбокае ў 11.00, а назад можна даехаць па маршруце Белеўцы – Міёры. Ён адпраўляецца ў 15.00. Спецыяльнага прыпынку тут няма, можна зрабіць яго па патрабаванні.

Яшчэ адзін варыянт – паслугі таксі.

Алена Вароніна.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий