Насколько законны покупка и пользование пневматический газобаллонный пистолет отвечает участковый инспектор милиции из Миор

Решил приобрести пневматический газобаллонный пистолет для спортивно-развлекательной стрельбы. Насколько законны покупка и пользование таким оружием?

 Вырашыў набыць пнеўматычны газабалонны пісталет для спартыўна-забаўляльнай стральбы. Наколькі законныя пакупка і карыстанне такой зброяй?

На пытанне маладога чалавека з аграгарадка Павяцце адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікалай Швед:

– Перш за ўсё важна разумець, што пнеўматычнай з’яўляецца зброя, у якой для мятання паражальнага элемента выкарыстоўваецца энергія сціснутага і звадкаванага газу. У Беларусі пнеўматычная зброя не з’яўляецца зброяй самаабароны. Да такой адносяцца газавыя пісталеты, аэразольныя балончыкі, механічныя распыляльнікі, электрашокавыя прыстасаванні і іскравыя разраднікі, якія адпавядаюць нормам, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя. Пнеўматыка бывае толькі спартыўнай – з дульнай энергіяй звыш 3 Дж, але не больш за 25 Дж або паляўнічай – з дульнай энергіяй звыш 7,5 Дж, але не больш за 25 Дж. Пры гэтым пнеўматычная зброя з дульнай энергіяй не больш за 7,5 Дж рэгістрацыі не належыць. Яе можна набыць без дазволу і наступнай рэгістрацыі ў органах унутраных спраў.

Апошнім часам набылі папулярнасць пнеўматычныя газабалонныя пісталеты, якія знешне нагадваюць баявую зброю: ад пісталета Макарава і ТТ да Colt M1911. Яны знаходзяцца ў свабодным продажы, не патрабуюць спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) для рэалізацыі, паколькі з’яўляюцца канструкцыйна падобнымі з пнеўматычнай зброяй, іх дульная энергія не перавышае 3 Дж. Пры гэтым у прадаўца абавязкова павінен быць сертыфікат адпаведнасці тавару стандартам Рэспублікі Беларусь, копію якога атрымлівае і пакупнік. Без наяўнасці сертыфіката рэалізацыя тавару забаронена.

Адсутнасць ва ўладальніка газабалоннага пісталета дакументаў, якія пацвярджаюць яго адпаведнасць стандартам Беларусі, будзе з’яўляцца законнай падставай для адабрання пісталета і накіравання яго на адпаведную экспертызу з наступным разглядам пытання аб прыцягненні грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.29 КаАП (незаконныя дзеянні ў адносінах да пнеўматычнай зброі).

У ТЭМУ

У раёне на пастаяннай аснове праводзіцца прафілактычная работа, скіраваная на добраахвотную выдачу насельніцтвам зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў, якія захоўваюцца незаконна. У такіх сітуацыях грамадзян вызваляюць ад адказнасці, за выключэннем выпадкаў збыту. Інфармацыю прымаюць кругласутачна па тэлефонах 102, 8 (02152) 5 20 02, +375 (29) 597 00 66 (МТС).

ДАРЭЧЫ

Па пытаннях праваахоўнай дзейнасці звяртайцеся да ўчастковых інспектараў міліцыі. У тым ліку і падчас штотыднёвых прыёмаў у сераду ў грамадскіх пунктах аховы правапарадку: у Міёрах і Дзісне з 17.00 да 20.00, у сельвыканкамах з 10.00 да 13.00.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий