Комплекс дополнительных мероприятий, направленных на профилактику особо тяжких и тяжких преступлений против жизни и здоровья, проходит на Миорщине
gazeta 6-01-2024, 10:45 158 Пытайцеся—адказваем
Комплекс дополнительных мероприятий, направленных на профилактику особо тяжких и тяжких преступлений против жизни и здоровья, проходит на Миорщине с 22 декабря по 7 января. О его целях и административной ответственности для нарушителей рассказал участковый инспектор милиции Сергей Касимовский.
Комплекс дадатковых мерапрыемстваў, скіраваных на прафілактыку асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, праходзіць на Міёршчыне з 22 снежня па 7 сту- дзеня. Пра яго мэты і адміністрацыйную адказнасць для парушальнікаў расказаў участковы інспектар міліцыі Сяргей Касімоўскі.
– Асноўная мэта мерапрыемства – комплекснае прымяненне мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў у адносінах да асоб, якія стаяць на ўліку ў органах унутраных спраў, а таксама схільныя да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў.
За правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Напрыклад, згодна з ч.1 арт. 10.1 КаАП, за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое не прынесла кароткачасовага расстройства здароўя ці нязначную стойкую страту працаздольнасці, чакае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт. Да 10 базавых і тыя ж абмежаванні за ч. 2 – нанясенне пабояў, што не пацягнула прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных ці псіхічных пакут, учыненых у адносінах да сваяка, члена сям’і ці былога члена сям’і, або парушэнне ахоўнага прадпісання.
Таксама за ўчыненне злачынства супраць жыцця і здароўя прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да 15 гадоў, згодна з арт. 139 КК. За наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання прадугледжана абмежаванне волі ад трох да пяці гадоў ці пазбаўленне волі ад трох да васьмі гадоў.
Па стане на 1 снежня на прафілактычным уліку ў РАУС стаялі 92 скандалісты. У раёне зарэгістравана шэсць злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін: катаванне, чатыры пагрозы забойствам і прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання. Супрацоўнікі РАУС выявілі 164 адміністрацыйныя правапарушэнні, прадугледжаныя ч. 2 арт. 10.1 КаАП. Прымянілі 118 ахоўных прадпісанняў, 114 з якіх абавязвалі грамадзян, якія ўчынілі гвалт у сям’і, часова пакінуць агульнае з ахвярай жылое памяшканне. 21 чалавека накіравалі ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, у тым ліку і сямейныя скандалісты.
Злачынствы супраць жыцця і здароўя – праблема сацыяльная, і толькі зладжаная работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі і ўдзел насельніцтва дапамогуць дасягнуць станоўчых вынікаў у яе вырашэнні.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





