Пиротехника наказывает - физически или материально? Поясняет участковый инспектор из Миор
gazeta 20-12-2023, 13:16 532 Пытайцеся—адказваем
Хутка Новы год. Насельніцтва масава закупляе петарды. Якія меры ўздзеяння прадугледжаны за парушэнне грамадскага парадку пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў забаўляльнага прызначэння, патлумачыў участковы інспектар міліцыі Сяргей Якушын:
– Разрывы піратэхнікі – відовішча, канечна, уражвальнае, але не зусім бяспечнае. Няякасныя вырабы становяцца прычынай траўматызму, нано- сяць маральную і матэрыяльную шкоду. Правілы абыходжання з піратэхнікай, яе выкарыстання выкладзены ў тэхнічных нарматыўных прававых актах сістэмы супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі. Да прымянення без спецыяльных дазволаў дапускаюцца толькі вырабы бытавога прызначэння – пістон, хлапушка, трашчотка, шуціха, бенгальскі агонь, фантан – якія рэалізуюцца ў рознічнай гандлёвай сетцы і выкарыстанне якіх не патрабуе спецыяльных ведаў і навыкаў. Да кожнага з іх павінны быць прыкладзены інструкцыі, дзе ў абавязковым парадку выдзеленым шрыфтом павінна паведамляцца пра небяспеку вырабу і абмежаванне па яго прымяненні.
Часта грамадзяне нават не падазраюць, што сваімі дзеяннямі парушаюць грамадскі парадак і спакой іншых людзей, ствараюць пагрозу для іх. Выкарыстанне петард у месцах навалы людзей – непавага да акружаючых. Прымяняць піратэхніку можна толькі ва ўстаноўленых для гэтых мэт месцах.
У КаАП цэлы шэраг артыкулаў звязаны з парушэннямі ў галіне гандлю і выкарыстання петард, салютаў і феерверкаў. Напрыклад, за іх незаконную рэалізацыю для фізічных асоб прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ад 10 да 50 базавых велічынь, для ІП – ад 10 да 200, для юрыдычных асоб – да 500 базавых. За несанкцыянаванае выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах чакае штраф ад дзвюх да 30 базавых або адміністрацыйны арышт. Сюды ж можна аднесці і парушэнні ў галіне яе рэалізацыі і захоўвання.
Рэалізаваць петарды і іншую піратэхніку падлеткам да пятнаццаці гадоў забаронена. Калі ў прадаўца ёсць сумненні наконт узросту, ён абавязаны патрабаваць дакумент, які пацвярджае дату нараджэння.
Калі ж дзіця затрымаюць за выбухамі петард ці салютаў, то бацькі панясуць адміністрацыйную адказнасць у памеры да 10 базавых. Акрамя таго, у выпадку прычынення значнай шкоды здароўю ці маёмасці акружаючых вінаваты можа аказацца на лаўцы падсудных ужо па крымінальнай справе. Чым большы ўрон – тым больш суровае пакаранне.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.