Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Пра ўклады, карткі, тэрміналы

 

22 снежня “прамую лінію” праводзіла дырэктар ЦБП №213 філіяла №214 ААТ “ААБ Беларусбанк” Алена Мікалаеўна Юшкевіч. Вось асноўныя пытанні, з якімі да яе звярталася насельніцтва.

Пад які працэнт цяпер у вас можна размясціць беларускія рублі?

— “Беларусбанк” прапануе наступныя банкаўскія ўклады. Тэрміновы “Гасцінец” са стаўкай 56% гадавых (стаўка рэфінансавання Нацбанка плюс 11 працэнтных пунктаў). Мінімальная сума першапачатковага ўзносу 500 тыс. беларускіх рублёў. Магчыма папаўненне ўкладу і адкрыццё яго на другое імя. Тэрмін захоўвання 2 месяцы. Калі ў вызначаны тэрмін уклад не запатрабаваны, ён аўтаматычна пераафармляецца на тэрміновы банкаўскі ўклад “Ваш выбар”.

 

“Класік плюс” мае стаўку 57% гадавых пры мінімальным узносе 500 тыс. беларускіх рублёў. Таксама магчыма яго папаўненне і адкрыццё на іншае імя. Тэрмін захоўвання 18 месяцаў. Здымаць можна сумы ў межах рэштку капіталізаваных працэнтаў. Пры захаванні ўмоў у дзень тэрміну вяртання выплачваецца прэмія ў 1,8% гадавых.

 

Ці можна ў вас аформіць дзіцячую пластыкавую картку?

— Можна, банк выпускае новую пластыкавую картку з індывідуальным дызайнам — БелКарт-М “Дзіцячая” для непаўналетніх ва ўзросце 10-18 гадоў для выкарыстання толькі на тэрыторыі рэспублікі. Яна афармляецца ў якасці дадатковай да карт-рахунку бацькоў. Для кантролю за выкарыстаннем грашовых сродкаў уладальнікі карт-рахункаў могуць устанавіць ліміт для непаўналетніх на атрыманне наяўных, правядзенне безнаяўных разлікаў. Картка афармляецца на 1 ці 2 гады. Адлюстраванне на ёй наносіцца па выбары карыстальніка ці яго бацькоў.

 

Я пенсіянер і ў мяне ў вашым банку ўклад. Ці змогуць пасля маёй смерці дзеці атрымаць гэтыя грошы?

— Змогуць. Выплата грашовых сродкаў з рахункаў памерлых грамадзян робіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і залежыць ад канкрэтнага выпадку. Звычайна гэта робіцца на падставе пасведчання аб праве на спадчыну па завяшчанні ці законе, выдадзенага натарыусам ці консульскай службай рэспублікі.

 

Да прадстаўлення ў банк пасведчання аб праве на спадчыну, спадчынніку па завяшчальным распараджэнні, аформленым па жаданні ўладальніка рахунку ў банку, можа быць выдадзена сума не больш чым у 100 базавых велічынь, цяпер гэта 3,5 млн. беларускіх рублёў.

 

У майго дзядзі ў вашым банку ўклад і там жа на мяне аформлена даверанасць. Чаму грошы атрымаць магу, а выпіску па рахунку — не?

— Выпіска з асабовага рахунку афармляецца і выдаецца толькі ўладальніку ці яго прадстаўніку пры дакументальным пацвярджэнні паўнамоцтваў. На падставе даверанасці, аформленай у банку, выпіска прадстаўніку ўладальніка рахунку не выдаецца.

 

У мяне заканчваецца тэрмін дзеяння пластыкавай карткі. Што рабіць?

— Для атрымання новай карткі звярніцеся ў аддзел рознічнага бізнесу ЦБП і аформіце адпаведную заяву. Пры атрыманні новай карткі старую трэба вярнуць у банк. Пры звароце майце пры сабе дакумент, які засведчвае асобу.

Хачу адправіць грошы ў Расію, як гэта можна зрабіць?

— З дапамогай міжнароднага банкаўскага пераводу, пераводу па сістэме “ВестэрнЮніон” і пераводу па сістэме BLIZKO.

 

Скарыстацца паслугай па пераводзе грошай з дапамогай міжнароднага банкаўскага пераводу можна пры ўмове, калі вядомы банкаўскія рэквізіты атрымальніка. Калі вядомы толькі прозвішча, імя і імя па бацьку атрымльніка, можна скарыстацца паслугай па сістэме “ВестэрнЮніон” ці BLIZKO. Найбольш выгадна адпраўляць суму ў Расію па сістэме BLIZKO, бо нізкія тарыфы. Дадаткова можна перадаць атрымальніку паведамленне ў межах 50 сімвалаў, напрыклад, віншаванне.

 

Ці плануецца ўстанавіць тэрмінальнае абсталяванне на аўтастанцыі ў Міёрах, каб можна было разлічыцца за білет пластыкавай карткай?

— Заяўка на ўстаноўку тэрмінальнага абсталявання пададзена, у студзені плануецца яго падключэнне.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта