Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Чакаем марозу?

На вуліцы Маладзёжнай у райцэнтры яшчэ ў верасні мінулага года па заяве жыхароў праклалі вадаправод (на платнай аснове). Пасля завяршэння зямельных работ зроблена падсыпка дарогі і грэйдзіраванне, але на ёй утварыліся выбоіны, гразь, што і выклікала абурэнне ў гараджан.Валерый Віктаравіч Вішнеўскі патэлефанаваў у рэдакцыю раённай газеты, паведаміў: «Дарогу падсыпалі пяском, які пры грэйдзіраванні змяшаўся з узрушаным грунтам, і падчас дажджоў у вы-ніку пастаяннага руху аўтатранспарту гэта сумесь ператварылася ў «кашу». Ужо некалькі месяцаў па гарадской вуліцы нельга прайсці без гумовых ботаў».

 

Па звароце В. В. Вішнеўскага рэдакцыя «Міёрскіх навін» накіравала пісьмовае паведамленне дырэктару УП ЖКГ У. І. Мяцеліцу. Прыйшоў адказ, у якім адзначана: «…пры спрыяльных умовах і станоўчай тэмпературы навакольнага паветра будзе праведзена грэйдзіраванне вуліцы».

 

Праз тыдзень пацікавіліся ў жыхароў Маладзёжнай ці змянілася штосьці да лепшага. Тыя цяжка ўздыхнулі: «Пасля грэйдзіравання яшчэ горш стала». Кіраўнік камунальнай службы раёна з не меншым шкадаваннем канстатаваў, што пытанне нельга вырашыць у адначассе. З восені аж да студзеня стаяла плюсавая тэмпература, ішлі дажджы, мокры снег, а таму свежаўзрушаны дарожны грунт «раскіс», і правядзенне рамонтных работ не давала вынікаў. У. І. Мяцеліца ўпэўнены, што сітуацыя выправіцца, як толькі ўсталюецца крыху сушэйшае надвор’е (лёгкі марозік паступова «сцягне» ўсю лішнюю вільгаць).

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта